Знайсці
24.03.2023 / 10:3510РусŁacБел

У Слуцкім раёне праходзіць незвычайны конкурс — «Супердзядуля»

У мінулыя выхадныя ў СШ № 13 г. Слуцка прайшоў першы этап шоу «Супердзядуля» — спартыўны конкурс «Дзядуля — спартсмен» пад дэвізам «Нашы гады не бяда», паведамляе kurjer.info.

У ім спаборнічалі шэсць удзельнікаў:

Сяргей Баранаў,
Антон Гуткоўскі,
Мікалай Яўсеенка,
Фёдар Корзун,
Міхаіл Несцярэнка,
Аляксандр Рулькевіч.

У спартыўным спаборніцтве мужчынам трэба было прадэманстраваць навыкі трапнага кідання дроцікаў, потым мяча ў баскетбольнае кальцо, а таксама прайсці «змейку» з мячом на хуткасць. Заключным відам спаборніцтваў была стральба з пнеўматычнай вінтоўкі па мішэні з адлегласці 10 метраў. Кіраваў стральбой настаўнік фізкультуры Сяргей Мірончык.

Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі. Пераможцу спартыўнага конкурсу «Супердзядуля» можна будзе даведацца 30 красавіка ў Вясейскім доме культуры, дзе будзе праходзіць асноўная частка шоу-праграмы.

Чытайце таксама:

Ролікі з конкурсу «Міс Крычаўцэментнашыфер» зайшлі ў тыктоку — больш за паўмільёна праглядаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Алле надоедает нерешительность Андрея, и она пытается порвать с ним/адказаць/
24.03.2023
@Пераможцу спартыўнага конкурсу «Супердзядуля» можна будзе даведацца 30 красавіка ў Вясейскім доме культуры, дзе будзе праходзіць асноўная частка шоу-праграмы.@

не-не. я не дажыву
ну не таміця
дзе ён - мой флпч?
0
Dendraryj/адказаць/
24.03.2023
Тима,а самому слабо?

25.03.2023
за паследняе фота могуть и забрать деда!! неки экстрэмист
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930