Знайсці
24.03.2023 / 10:17РусŁacБел

Чарговы суд над журналістам. Пачынаецца працэс над Канстанцінам Залатых

У Мінску пачынаецца суд над палітзняволеным дырэктарам газеты «Беларусы і рынак», паведамляе «Вясна».

Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ

Залатых абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Справу вядзе суддзя Алена Шылько.

Канстанціна Залатых затрымалі яшчэ 18 мая 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. Яму першапачаткова выставілі крымінальнае абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi (распальванне варожасці, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай).

Палітвязень адразу знаходзiўся ў жодзінскім СІЗА, на пачатку жніўня 2022 года быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Па матэрыялах следства, Канстанцін Залатых, «з'яўляючыся дырэктарам ЗАТ «Медыярынак», ведаў аб унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» зменах, якія перашкаджалі двум грамадзянам Рэспублікі Польшча валодаць сумарна 28% акцый таварыства.

З гэтай мэтай у маі 2021 — студзені 2022 года ён, у парушэнне заканадаўства, без правядзення агульнага сходу акцыянераў, аднаасобна ўнёс змены ў Статут ЗАТ аб выключэнні са складу заснавальнікаў вышэйзгаданых замежных грамадзян і зарэгістраваў яго ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама. Затым разам з іншымі дакументамі прадставіў у Міністэрства інфармацыі, што стала падставай для працягу таварыствам сваёй дзейнасці, а ім адпаведна — захавання пасады дырэктара».

Апроч гэтага, журналісту ставіцца ў віну некалькі эпізодаў з размяшчэннем абразлівых каментароў у адрас афіцыйных асоб і Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

Судовы працэс праходзіць пакуль што ў адкрытым рэжыме.

Нагадаем, што ўчора былі вынесены прысуды Дзмітрыю Семчанку і Генадзю Мажэйку, а таксама стала вядома, што супраць рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча заведзена крымінальная справа.

Усяго за кратамі знаходзіцца 36 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера