Знайсці
23.03.2023 / 23:26РусŁacБел

У Мінску адкрываецца выстава Захара Кудзіна

27 сакавіка беларускаму мастаку Захару Кудзіну споўнілася б 37 гадоў. У памяць пра яркага і самабытнага аўтара беларускага сучаснага мастацтва 24 сакавіка ў Мінску ў галерэі DK адкрыецца выстава яго работ Untitled, піша Reform.by. 

Фота: facebook.com/kudin.project

У экспазіцыі будуць прадстаўленыя жывапіс і графіка мастака 2007-2017 гадоў. Куратаркай і арганізатаркай выставы выступіла Наталля Кудзіна, маці Захара.

Стваральнік нейра-арта Захар Кудзін нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мінску. Пасля заканчэння мастацкай вучэльні ў Беларусі ён з 2011 па 2013 гады жыў і падарожнічаў па ЗША, вывучаючы амерыканскае арт-асяроддзе. Пасля вяртання ў Беларусь уліваецца ў калектыўныя праекты, супрацоўнічае з галерэямі, робіць персанальныя выставы. Кудзін — самы малады мастак, чыя праца знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Аднак у снежні 2019-га ён прыняў рашэнне аб сыходзе з жыцця. На гэты момант спадчынай мастака займаюцца яго маці і блізкія.

Адкрыццё выставы Untitled адбудзецца ў мінскай галерэі DK (Герцэна, 2а) заўтра (24 сакавіка) у 19.00.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930