Знайсці
23.03.2023 / 18:594РусŁacБел

Лабараторыі Synevo канчаткова перайшлі пад расійскі Helix

Сетка медыцынскіх лабараторый Synevo ў Беларусі канчаткова перайшла пад кіраванне расійскай Helix. Лабараторныя пункты сталі мяняць шыльды, цяпер там пазначаныя адразу два брэнды, напісала Tochka.by.

Як паведамілі журналісту Tochka.by у інфармацыйнай службе сеткі, працэс пераходу пад кіраванне Helix пачаўся яшчэ ў лютым.

«Паступова ўсё ідзе. Мяняюцца шыльды. Але працуем як раней, усе паслугі захоўваюцца», — адзначыла супрацоўніца кампаніі.

На пытанне, што змянілася ў працы лабараторый, адказалі, што «толькі рэактывы для правядзення аналізаў будуць расійскія».

Пунктаў жа лабараторыі нібыта не толькі не стане менш, але плануецца адкрываць яшчэ і дадатковыя.

Чытайце таксама:

Беларускія лабараторыі Synevo неўзабаве перажывуць рэбрэндынг і пераход на расійскія стандарты

Новымі ўласнікамі сеткі Synevo ў Беларусі стануць рускія

Synevo сыходзіць з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
4
0
Пацыентка/адказаць/
23.03.2023
З замежнікаў засталіся толькі Сінлаб, ды і там няма гарантыі, што рэактывы не расейскія
23.03.2023
Беларусы паспяхова прайшлі тэст на рускі мір у крыві. Вынік станоўчы.
24.03.2023
Хотел бы обратить внимание вот на что. Пропаганда уверяет, что на западе наживаются на болезнях: все дорого, не все могут позволить, вытягивают последние деньги. Вот что прикольно. Проклятые западные технологии лечат! Курва, лечат! В данном случае вангую ухудшение качества при повышении цен. Ну и кто тут эксплуататор? Сами небось в Израиле и ЕС лечатся? Сволочи
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930