Знайсці
24.03.2023 / 18:183РусŁacБел

Расійскі эксперт прызнаў перавагу тактыкі ўкраінскай арміі

Украінская армія мае структуру кіравання, якая заснаваная на прыняцці хуткіх самастойных рашэнняў з апорай на пастаянную і ўстойлівую сувязь і пастаяннае паступленне інфармацыі аб становішчы, прызнае эксперт.

Разбітыя расійскія танкі ў Харкаўскай вобласці. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

На гэта звяртаецца ўвага ў вялікім аналітычным матэрыяле, размешчаным на сайце так званага «Каардынацыйнага цэнтра дапамогі Наваросіі» — ініцыятывы, якая гуртуе шавіністычных актывістаў.

Аўтары падрабязна разглядаюць тактыку ўкраінскай арміі.

Галоўнае ў ёй — прымяненне на практыцы дактрыны вядзення манеўранай вайны. Менавіта яна дазваляе несці страты ў нашмат меншым вымярэнні ў параўнанні з ворагам.

У такой дактрыне вядучая роля адведзеная мабільнай пяхоце. Забяспечаная сучаснымі супрацьтанкавымі сродкамі (пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Джавелін» і «Стынгер») яна выкарыстоўвае разведданыя, атрыманыя з дапамогай беспілотнікаў «Байрактар» у рэжыме рэальнага часу.

Украінскі бок добра выяўляе і эфектыўна выкарыстоўвае «вокны» ў фронце, якія складаюцца з мабілізацыйных падраздзяленняў, што не маюць цяжкага ўзбраення.

Як паказалі баі, украінскія падраздзяленні ў наступленні абыходзілі ачагі ўпартага супраціўлення і з ходу захоплівалі населеныя пункты ды скрыжаванні дарог там, дзе не было супраціву. Прарыў фронту ў адным месцы на дастатковай працягласці і на ўсю глыбіню дазваляе ўкраінскім манеўраным часцям разрываць ланцугі кіравання і забеспячэння войскаў праціўніка ды разбіваць яго рэзервы. Пагроза акружэння прымушае расійскія войскі адыходзіць, пакідаючы тэхніку, і здавацца ў палон каштоўным вайсковым спецыялістам.

Украінскі бок здолеў эфектыўна ўмацаваць пазіцыі, што завяло расійскія войскі ў пазіцыйны тупік.

Сканцэнтраваўшыся на забеспячэнні абароны, украінскія войскі нясуць мінімальныя страты ў параўнанні з расійскімі, якія вымушаныя штурмаваць пазіцыі. Пасля таго, як украінскі бок вырашае, што абаронны патэнцыял канкрэтнага раёна сябе вычарпаў, ён адыходзіць на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі.

Пры пагрозе акружэння ўкраінскае камандаванне імкнецца вывесці баяздольныя сілы.

У тыле яны дакамплектуюцца і праходзяць навучанне на новыя стандарты вядзення баявых дзеянняў. Пры гэтым галоўнай задачай з'яўляецца стварэнне як мага больш буйных і добра кіраваных мабільных групіровак з сучасным цяжкім узбраеннем. УСУ вучацца ваяваць батальёнамі, брыгадамі і карпусамі. Час на навучанне яны атрымалі дзякуючы працяглай абароне Бахмута.

Украінская армія мае структуру кіравання, якая заснаваная на прыняцці хуткіх самастойных рашэнняў з апорай на пастаянную і ўстойлівую сувязь і пастаяннае паступленне інфармацыі аб становішчы. Галоўная яе перавага — хуткасць і якасць кіравання механізаванымі групоўкамі.

Эксперт лічыць, што дзякуючы перадавым сістэмам кіравання і сувязі ўкраінская армія ва ўсіх выпадках будзе ў больш выгадным становішчы на полі бою. І гэта будзе вырашальным.

Чытайце яшчэ:

З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі

Расійскія страты на вайне з Украінай б'юць рэкорды

Стала вядома пра таемныя перамовы паміж расіянамі і ўкраінцамі, якія спынілі штурм «Азоўсталі»

Стала вядома, колькі снарадаў выпускае Украіна штомесяц і колькі плануе. Лічбы ўражваюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.03.2023
Расійскія ваенныя эксперты, ўсё адно, што ваенныя эксперты Зімбабвэ. Няўдачнікі і нулі.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
24.03.2023
У расейскім войску існуе мноства праблем. Галоўную можна падсумаваць наступным чынам: За 20 гадоў Пуцін пабудаваў сістэму скрыўленых люстэркаў, атачыўшы сябе людзьмі, які кажуць яму толькі тое, што ён хоча пачуць. Тое ж самае адбываецца і на ніжэйшых узроўнях. Не абавязкова толькі войска - любая дзяржаўная структура ў Расеі наскрозь працята стралой хлусні, безадказнасці і беспакаранасці. 
Сітуацыя вельмі падобная да эпохі застою ў Савецкім Саюзе, ці ў Беларусі дзясятых гадоў. Такая сістэма нестабільная, але яна можа існаваць досыць доўга, калі яе абараняць ад знешніх, ці ўнутраных разбуральных фактараў. Парадокс менавіта ў тым, што нават улада пачынае верыць у свае казкі і абсалютна губляе сувязь з рэчаіснасцю.
Расея мае неверагодны эканамічны патэнцыял праз наяўнасць сыравіны і энерганосбітаў. Падобна да краін Блізкага Ўсходу, Расея магла бы існаваць у дадзенай дыспазіцыі дзесяцігоддзі, калі б нехта не ўявіў з сябе вялікага генералісімуса і не пачаў тыркаць у азадак сістэме вострым дроцікам. Прайграная вайна - бадай што адзіная картка, якую Пуцін мог выцягнуць з калоды, каб гарантавана і хутка зруйнаваць карткавы домік, які прапаганда такі доўгі тэрмін размалёўвала ў колеры  "Великой России".
0
Железный Дровосек /адказаць/
24.03.2023
a.hto.tam.idze Да таго ж іхні тахтамыш за адзін толькі год зрабіў бліскучую кар’еру ад кіраўніка буйной нуклеарнай дзяржавы(а раней яшчэ і партнэр G8)да вульгарнага ваеннага злачынца,якому нават Макрон з германцамі перасталі ў дупу дуць. А які дзікі жах быў паўстаў для г.зв. «войска РБ»,калі б папаўзлі...Гэты парад скончыўся б за содзень. А мо і раней.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера