Знайсці
23.03.2023 / 17:39РусŁacБел

У Магілёве далі два гады калоніі жанчыне з псіхалагічнымі праблемамі

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 21 сакавіка асудзіў 32-гадовую Вольгу Іванчанку да рэальнага пазбаўлення волі за «паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, яго публічную абразу» (арт.367 і арт. 368 КК РБ). Паводле інфармацыі канала Mayday team, у Вольгі Іванчанкі ёсць расстройства аўтыстычнага спектру. Пасля затрымання яе каля месяца трымалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

Згодна з матэрыяламі справы, Вольга Іванчанка размясціла на сваёй старонцы ў аднакласніках «тэкст з выявай, якая змяшчае загадзя ілжывыя выдумкі», што нібыта ганьбяць Аляксандра Лукашэнку, зневажаюць яго гонар і годнасць, накіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фармаванне негатыўнага вобразу».

Акрамя гэтага, жанчына размясціла пад гэтым пастом «каментарыі з яго негатыўнай ацэнкай, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку».

Суддзя Наталля Ясенка пакарала Вольгу Іванчанка 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера