Знайсці
23.03.2023 / 17:265РусŁacБел

У школах з'явіцца факультатыў па хакеі

У беларускіх школах з'явіцца незвычайны факультатыў, вынікае з пастановы Мінадукацыі №39 ад 3 лютага, якая сёння, 23 сакавіка, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дзеці на ім будуць займацца гульнёй у хакей.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: nastgaz.by

Новаўвядзенне закране толькі вучняў з першага па трэці класы.

Навучальная праграма разлічаная на 34 гадзіны ў год (гэта значыць, адну гадзіну на тыдзень) або 68 гадзін (ці дзве гадзіны на тыдзень) для навучэнцаў першых і другіх класаў.

У трэцякласнікаў дадасца яшчэ адна ці дзве гадзіны на год праз тое, што ў іх няма дадатковых вакацый у лютым.

«Мэта гэтай навучальнай праграмы — прыцягненне вучняў да сістэматычных заняткаў хакеем для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця», — гаворыцца ў дакуменце.

Пасля наведвання факультатыва, у школьнікаў могуць праверыць навыкі, якія яны атрымалі. Напрыклад, трэба будзе ведаць пра гісторыю ўзнікнення і развіцця хакея. А яшчэ — умець перасоўвацца на каньках, валодаць клюшкай і шайбай, узаемадзейнічаць з аднагодкамі «ў працэсе сумеснай фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Хакейныя зборныя Расіі і Беларусі прапусцяць яшчэ адзін сезон

У Гродне грамяць фанатаў хакейнага «Нёмана», хоць раней іх нібыта абяцалі не чапаць

Юны футбаліст у Баранавічах купіў «сляпому» арбітру акуляры. Не ўсе гэта ацанілі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пан Усялян/адказаць/
23.03.2023
Шкада я нарадзіўся хворым, не хакеістам ці камбайнёра...
0
шайба/адказаць/
23.03.2023
Не атрымаецца. Школ многа, а сапраўдны інструктар адзін.
24.03.2023
а дзевачкі тожэ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера