Знайсці
23.03.2023 / 16:391РусŁacБел

У літоўскім Сейме прапанавалі выключыць беларусаў з законапраекта аб забароне на наданне грамадзянства

Дэпутаты літоўскага сейма прапанавалі выключыць беларусаў з законапраекта, які ўводзіць абмежаванні для прэтэндэнтаў на літоўскае грамадзянства.

Пра гэта ў інстаграме распавяла прадстаўніца офіса Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.

Папраўкі былі прапанаваныя членамі Партыі свабоды.

Прапанаваны законапраект прадугледжваў часовае прыпыненне прыёму заяў аб атрыманні грамадзянства Літвы, афармлення электроннага рэзідэнцтва, візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі. 

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.03.2023
А візы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера