Знайсці
23.03.2023 / 08:577РусŁacБел

Кіраўнік МАК зноў выступіў за допуск атлетаў з Беларусі і Расіі

Выключэнне атлетаў на падставе грамадзянства стала б «дыскрымінацыяй», лічыць Томас Бах.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах падчас выступу ў сераду ў Эсэне выказаўся за стварэнне ўмоў для допуску да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў. Са слоў кіраўніка МАК, выключэнне расіян і беларусаў толькі на падставе грамадзянства стала б «дыскрымінацыяй», а Алімпійскія гульні «могуць спрыяць дыялогу ў напружаны час», піша Deutsche Welle.

На пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну МАК рэкамендаваў выключыць са спаборніцтваў Расію і Беларусь, аднак цяпер арганізацыя пад кіраўніцтвам Томаса Баха выступае за допуск атлетаў пад нейтральным сцягам на кваліфікацыйныя спаборніцтвы напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

Па словах Баха, ён выступае супраць «палітычнага ўплыву на спорт», а таксама любых думак аб тым, што з расіянамі і беларусамі трэба абыходзіцца так, «быццам яны нясуць калектыўную віну». «Мы разумеем украінцаў і ўкраінскіх спартоўцаў, але, з іншага боку, будучы глабальнай арганізацыяй, мы нясём адказнасць за захаванне правоў чалавека і Алімпійскай хартыі, — заявіў Бах у Эсэне. — І тое, і другое забараняе поўную ізаляцыю людзей з адным пэўным пашпартам».

Раней МАК заяўляў, што не хоча дапускаць спартсменаў, якія «актыўна падтрымліваюць вайну», пакідаючы пры гэтым канчатковае рашэнне за спартыўнымі федэрацыямі. У сваім выступе Томас Бах удакладніў, што ў якасці актыўнай падтрымкі вайны Камітэт расцэньвае, у тым ліку, нашэнне спартоўцамі сімволікі з Z і допісы ў сацсетках.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

Хакейныя зборныя Расіі і Беларусі прапусцяць яшчэ адзін сезон 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
0
Ёсік/адказаць/
23.03.2023
Трэба адпрацоўваць наступнае працоўнае месца. Дзе зараз былы кіраўнік сусветнай Федэрацыі хакею Фазэль?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
26.03.2023
И КНДР
0
Максим Дизайнер/адказаць/
26.03.2023
Алек.Ру

Баху очень важно ваше мнение. Соломы в буржуйку по Кричевом подкинуть не забыли?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930