Знайсці
23.03.2023 / 08:05РусŁacБел

Кулеба: Размаўляць з Пуціным бессэнсоўна

Украіна задоўга да рашэння Міжнароднага крымінальнага суда выдаць ордар на арышт расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна зразумела, што размаўляць з ім не мае сэнсу, сказаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Дзмітрый Кулеба. Фота: AP

«Мы ведалі задоўга да ордара на арышт МКС, што размаўляць з Пуціным бессэнсоўна. 30 верасня мінулага года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняла рэзалюцыю, у якой заявіла аб немагчымасці любых перамоваў з Уладзімірам Пуціным у адказ на спробу Расі анексаваць украінскія тэрыторыі», — сказаў Кулеба выданню Politico.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Кіеў не адхіляе саму ідэю мірных перамоваў.

Украіна прадпрымала шматлікія спробы дасягнуць мірнага ўрэгулявання з моманту абрання Уладзіміра Зяленскага прэзідэнтам у 2019 годзе, і да пачатку расійскага ўварвання правяла 88 раўндаў перамоваў пры пасрэдніцтве Францыі і Нямеччыны, сказаў Кулеба.

Украіна таксама спрабавала знайсці агульныя падыходы і пасля 24 лютага 2022 года, але беспаспяхова, дадаў ён.

«Замест гэтага Расія ўзмацніла свае жорсткія атакі і абвясціла аб планах анексіі новых украінскіх тэрыторый. Прэзідэнт Зяленскі ясна даў зразумець, што калі Пуцін працягне гэтую спробу анексіі, то размаўляць з ім будзе немагчыма», — сказаў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031