У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала
У аграгарадку Полымя Сенненскага раёна выставілі на аўкцыён рэшткі сядзібы «Старая Беліца», якая некалі належала роду Свяцкіх. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржкаммаёмасці.
Фота: au.nca.by
Аб'ектам аўкцыёну стане галоўны корпус былога бровара і комплекс яго будынкаў (спіртасховішча, зернясклад, будынак малачарні і склад).
Кошт гэтых лотаў ацанілі ў 1 млн 466,5 тыс. рублёў. Ад удзельніка спатрэбіцца задатак у 293,3 тыс. Аўкцыён мае адбыцца 17 красавіка.
Згодна з умовамі аўкцыёну, пакупнік будзе абавязаны на працягу 30 каляндарных дзён пасля пераходу да яго права ўласнасці на гэты аб'ект падпісаць ахоўнае абавязацельства.
Сядзіба Свяцкіх «Старая Беліца» — помнік архітэктуры позняга класіцызму ХІХ стагоддзя. У свой час яна была буйным прамысловым цэнтрам рэгіёна. Тут працавалі бровар і млын, была ферма, дзе гадавалі племянную жывёлу.
У пачатку XX стагоддзя ў сядзібе ў якасці малодшага прыказчыка жыў і працаваў Янка Купала.
Чытайце таксама:
У Слуцку зноў выставілі на продаж гістарычны будынак былога камерцыйнага вучылішча. За чатыры месяцы ён патаннеў у пяць разоў
У Мінску восьмы раз спрабуюць прадаць маёмасць закрытага завода, цана паменшала ў пяць разоў
Стогадовы панскі дом прапануюць за 37 рублёў. Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон і 2 га зямлі





