Знайсці
22.03.2023 / 18:156РусŁacБел

Польскія перавозчыкі пачалі страйк, але падтрымалі яго не ўсе

Польскія перавозчыкі пачалі страйк, арганізаваны транспартнымі кампаніямі Люблінскага ваяводства і палітыкамі правай партыі «Канфедэрацыя». Забастоўка пачалася з прэс-канферэнцыі, а затым грузавыя аўтамабілі накіраваліся да Варшавы, паведамляе Most.

Фота: Twitter / Konfederacja

Грузавікі пакуль не заязджалі ў польскую сталіцу, а проста аб'ехалі яе па акружной дарозе.

У арганізатараў страйку чатыры патрабаванні:

  • блакаванне ўезду расійскіх і беларускіх паўпрычэпаў у Польшчу;
  • забарона на рэгістрацыю ў Польшчы кампаній з беларускім і расійскім капіталам;
  • увядзенне адказнасці грузаадпраўшчыка за аплату паслуг транспартнай кампаніі;
  • аднаўленне дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў на двухбаковыя перавозкі.

Свае патрабаванні пратэстоўцы перададуць ураду і дадуць 14 дзён на іх выкананне.

У той жа час забастоўку перавозчыкаў, арганізаваную кааліцыяй кансерватыўных палітычных партый, ухваляюць не ўсе прадстаўнікі транспартнай галіны Польшчы. Прэзідэнт Асацыяцыі TLP Мацей Вронскі заявіў, што акцыя, якую арганізавалі транспартнікі з усходняй Польшчы, не заслугоўвае прасоўвання ў публічным полі.

Вронскі кажа, што не разумее ідэі забараніць або перашкодзіць беларусам адкрываць бізнэс у Польшчы.

«Падчас апошніх фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў яны паказалі, што, як нацыя, яны на баку дэмакратыі. Вядома, яны павінны дзейнічаць у адпаведнасці з польскім законам, як і польскія перавозчыкі. І тут з'яўляецца роля польскіх кантрольных службаў, якія павінны сачыць за тым, каб закон выконваўся як у кампаніях з польскім, так і з беларускім капіталам», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Польскія транспартнікі пачынаюць страйк. Яны скардзяцца на тое, што беларусы і расіяне выцясняюць іх з рынку

Літоўскія аўтаперавозчыкі просяць павялічыць колькасць мытнікаў на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.03.2023
ром, аж повеяло коричневым рашизмом
23.03.2023
лом, неее… это просто жестокая правда .. возможно субъективная
3
католическая праститут/адказаць/
23.03.2023
а мне вот интересно всегда было - почему в такой строгой католической стране так процветают бардели?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера