Знайсці
22.03.2023 / 16:59РусŁacБел

З 29 сакавіка пачне прадавацца «Вялікі Гэтсбі» па-беларуску

Выдавец Андрэй Янушкевіч анансаваў выхад па-беларуску кнігі Фрэнсіса Скота Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі». З 29 сакавіка кнігу можна будзе набыць на Allegro.pl.

Электронная версія кнігі з’явіцца на Google Books на дзень раней.

У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагоддзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джаза, сухога закону і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасцям, у часы вялікіх надзей і яскравых падзенняў.

Перакладчык твора на беларускую мову — Сяргей Матырка.

«Гэтсбі верыў у зялёны агеньчык, у будучае шчасце, якое з года ў год не даецца нам у рукі. Сёння яно выслізнула, але няважна — заўтра мы пабяжым хутчэй і працягнем рукі яшчэ далей… І адным цудоўным ранкам…»

Чытайце таксама:

У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад фэнтэзі Алеся Кудрыцкага

Выйшаў па-беларуску адзін з найлепшых раманаў Хэмінгуэя

Шэсць месцаў, дзе сёння можна набыць беларускія кнігі ў Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера