Знайсці
22.03.2023 / 12:4011РусŁacБел

Лукашэнка лічыць, што «арыйскія стандарты» сёння замянілі на дэмакратычныя каштоўнасці, а ў краінах-суседзях «прачнуўся інстынкт карнікаў»

Спадчыннікі фашызму замянілі «арыйскія стандарты» на ліберальныя дэмакратычныя каштоўнасці. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў экспазіцыю музея ў Хатыні 

«Вы ведаеце: у фашызму няма чалавечага твару, але ёсць імёны. Імёны забойцаў і здраднікаў. І мы іх ведаем. Ёсць спадчыннікі і ідэйныя прадаўжальнікі, у якіх зноў абудзіўся ген нянавісці да нас, усёй славянскай цывілізацыі, нашага народа. «Арыйскія стандарты» яны замянілі на ліберальныя дэмакратычныя каштоўнасці. Фільтраванне народаў на адпаведнасць новаму эталону ідзе даўно. Праз каляровыя рэвалюцыі, мяцяжы, проксі-войны, санкцыі, шантаж. Як далёка гэта можа зайсці — мы таксама ведаем», — сказаў Лукашэнка.

Ён лічыць, што гэта ўсё відаць на прыкладзе суседніх краін, дзе, паводле яго, узняў галаву сучасны неанацызм.

«Бачым, як прачынаюцца інстынкты продкаў — украінскіх, латышскіх, літоўскіх і польскіх карнікаў, якія кідалі ў агонь нашых дзяцей, старых і жанчын», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
19
0
Рэальнасьць /адказаць/
22.03.2023
Машэра , Больш як гаў гаў гаў гаўляйтэр, у выпадку з Лукашэнкам.
0
Ёсік /адказаць/
22.03.2023
Дык губазік ператварыўся пры табе ў гестапа, а ты аб украінцах, латышах, паляках. Як у цябе, стары манюка, язык шчэ паварочваецца такую бздуру несьці. Я ж казаў, што ён сам верыць у гэтую бязглуздзіцу, якую кожны дзень верзе. Цікава было б даведацца, як яго атачэньне па-сапраўднаму рэагуе на гэтыя плёткі, на яго псіхічна-хворыя прамовы?
0
чорны ромб/адказаць/
23.03.2023
цікавае фота)
коля, як граф дракула)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930