Для журналіста Дзмітрыя Семчанкі запрасілі тры гады калоніі
Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота: БелТА
Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з ягонай жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу.
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Ягоную справу пачалі ўчора разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Яўген Пісарэвіч.
Чытайце таксама:
Журналіст Дзмітрый Семчанка з-за кратаў: «Прыемная ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Ніякіх прапаноў не паступае. Наогул». Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка расказаў, як некалькі месяцаў марна шукае працу
 10
«Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе». Зяленскі заявіў, што тэрміны руху войскаў зацверджаныя
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера