Знайсці
22.03.2023 / 11:01РусŁacБел

Адвакатку Настассю Лазарэнка будуць судзіць за кансультацыі пад Акрэсціна

Палітзняволеную адвакатку затрымалі 2 чэрвеня — праз два дні пасля яе 40-годдзя. Спачатку супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за «перадачу даных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы».

 

Цяпер стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць паводле арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле следства, яна нібыта арганізавала «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года. 

Хутка над ёй можа адбыцца суд. На волі ў яе засталіся пажылы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе ад хваробы Крона. 

Падтрымайце Настассю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Настасся Уладзіміраўна.

Чытайце таксама:

Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера