Знайсці
26.03.2023 / 11:216РусŁacБел

Пірог са спаржай і сырам — свежы, сытны і вясновы

Дазвольце зялёным сцяблінам спаржы стварыць у вашым доме сапраўдны вясновы настрой. Чакаеце гасцей або проста хочаце парадаваць кагосьці з блізкіх? Тады гэты рэцэпт — тое, што вам трэба.

Фота: taste.com.au

Каб вы не гублялі часу і паспелі як след адпачыць у выхадныя, прапануем рэцэпт, у якім выкарыстоўваецца ўжо гатовае цеста. Аднак звярніце ўвагу, што, так як для гатавання патрабуецца няшмат інгрэдыентаў, важную ролю іграе іх якасць.

Калі вам удасца падаць гэты пірог цягам гадзіны пасля выпякання, то ён будзе ў найлепшым выглядзе — з хрусткім цестам і яшчэ расплаўленым сырам. Але праз пару гадзін пірог таксама будзе добры.

Вам спатрэбіцца:

  • 300 г нятлустага сыру рыкота,
  • 100 г нятлустага сыру фета, раскрышанага,
  • 2 ч. л. дробна нацёртай цэдры лімона,
  • 2 ч. л. свежага лісця лімоннага чабару,
  • зялёная цыбуля, дробна пакрышаная,
  • 2 пучкі (400 г) спаржы, нарэзанай,
  • 2 лісты гатовага слоенага цеста, часткова размарожанага,
  • 2 ст. л. малака,
  • 1 ст. л. дробна нарэзанага лісця свежага базіліку,
  • 1 ч. л. дыжонскай гарчыцы,
  • 1 1/2 ст. л. лімоннага соку,
  • 1 ст. л. аліўкавага алею,
  • рукала і долькі лімона, для падачы.

Гатаванне:

  1. Разагрэйце духоўку да 200 °C/180 °C з канвекцыяй. Засцяліце дзве бляхі паперай для выпечкі.
  2. Змяшайце ў місцы рыкоту, фету, цэдру лімона, чабор і цыбулю.
  3. Адварыце спаржу ў каструлі з кіпячай вадой ад 3 да 5 хвілін ці пакуль яна не стане мяккай. Асушыце.
  4. Выкладзіце цеста на падрыхтаваныя бляхі, а на цеста — сумесь з рыкотай, пакідаючы па краях 2 сантыметры без начынкі. Зверху ўпрыгожце спаржай. Загніце краі цеста ўверх і пашмаруйце іх малаком. Выпякайце 30 хвілін ці пакуль цеста не паднімецца і не падрумяніцца.
  5. Тым часам змясціце базілік, гарчыцу, лімонны сок і алей у слоік. Надзейна закруціце накрыўкай і патрасіце, каб усе складнікі змяшаліся.
  6. Кожны з двух пірагоў разрэжце на чатыры часткі. Апырскайце ўсё сумессю з базіліку і лімоннага соку. Падавайце з рукалай і долькамі лімона.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Незвычайнае ў звычайным: РЭЦЭПТ пасты з рыкотай і шпінатам 

«Харчуемся як у рэстаране, выбіраем сыр пад настрой». Сям'я мастакоў пераехала ў вёску і робіць традыцыйныя сыры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Жвірбліс/адказаць/
26.03.2023
Добрая страва. Гатаваць проста, шмат увіхацца ня трэба. Раз-два, і гатова.
26.03.2023
А бубен не слипнется ?
28.03.2023
О, я в карты не играю 

ровно, как и в другие игры
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930