Знайсці
21.03.2023 / 15:288РусŁacБел

Апублікаваная праграма «Белай Русі» трохі адрозніваецца ад праекта. Але змены надта красамоўныя

«Белая Русь» апублікавала сваю праграму. У зацверджанай праграме, у параўнанні з раней апублікаваным праектам, зʼявіліся дзве прынцыповыя змены, заўважыў «Спутник».

Устаноўчы з'езд партыі «Белая Русь»

У новай апублікаванай праграме наўпрост гаворыцца, што «Белая Русь» абʼядноўвае прыхільнікаў Лукашэнкі.

«БП «Белая Русь» пазіцыянуе сябе як абʼяднанне прыхільнікаў Першага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое імкнецца захаваць і развіць яго ідэі і прынцыпы пабудовы суверэннай беларускай дзяржавы», — так напісана ў праграме, размешчанай на сайце партыі.

У праекце праграмы Лукашэнка не згадваўся.

Таксама ў праекце адной з эканамічных мэт было заяўлена «ліквідаванне залежнасці ад знешніх рынкаў, у першую чаргу ад паставак вуглевадароднай сыравіны». У канчатковай рэдакцыі фразу аб вуглевадародах прыбралі. Гаворыцца толькі пра устараненне залежнасці ад негатыўных знешніх фактараў і дыверсіфікацыю экспартных патокаў.

Новая пралукашэнкаўская партыя была заснаваная на зʼездзе 18 сакавіка 2023 года ў Мінску на базе рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Белая Русь». Старшынёй абралі Алега Раманава, які да гэтага ўзначальваў згаданую грамадскую арганізацыю. Таксама ў нядаўнім мінулым ён быў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта.

Як сцвярджаюць улады, у новай партыі — каля 16 тысяч сяброў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
24
Ха-ха
51
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13
21.03.2023
Гэта ўжо другая партыя аматараў у нашай гісторыі. Дык першыя былі аматарамі прыемнай рэчы - піва...
1
Мангол/адказаць/
21.03.2023
Пупс, ну так, каменты гэтага дурня дакучаюць, але і такія маюць права.
0
Понятно/адказаць/
21.03.2023
Партия подлецов, воров, жуликов и одураченных ябатек !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930