Знайсці
21.03.2023 / 14:3611РусŁacБел

Хацелі пабываць у Сікстынскай капэле? Знайшлі замену наўпрост у мінскай кватэры

Калі вы марылі пабываць у Сікстынскай капэле, але ніяк не можаце да яе дабрацца, Onliner знайшоў варыянт бліжэй. У Мінску, на вуліцы Маякоўскага, прадаецца кватэра са столямі, амаль гэтак жа распісанымі біблейскімі матывамі. Такога вы яшчэ не бачылі.

 Хаваецца гэтая нетрывіяльная трохпакаёўка ў звычайнай панэльцы, 1973 года. Ад колькасці дэталяў, выяўленых усярэдзіне, пачынае кружыцца галава: тут вам і дываны з вінтажнай мэбляй, і музычныя інструменты, і карціны… Увогуле, разглядваць можна бясконца доўга.

Плошча кватэры — 68,7 «квадрата». Уключае ў сябе сталовую, гасціную, спальню, санвузел і кухню. У жылых пакоях захаваўся стары паркет, сцены абклееныя шпалерамі (на кухні і ў пярэднім пакоі яны абабітыя вагонкай), дзверы вырабленыя з масіву алешыны. Ну і, вядома, нацяжныя столі. Дзе яшчэ вы бачылі такую ​​раскошу? Можа, і не сам Леанарда да Вінчы распісваў, але і мы не ў Італіі.

Каб глядзець на кватэру астатняе жыццё, можна яе проста купіць. Кошт пытання — 96000 даляраў па курсе.

Чытайце таксама:

На Ціміразева ў Мінску прадаецца «раскошная і вытанчаная» двухузроўневая кватэра з дызайнерскім рамонтам. Цана ўражвае

Колькі каштуюць кватэры ў доме з відам на Купалаўскі тэатр. Тут жылі Караткевіч, Мележ, Шамякін і іншыя знакамітасці 

Беларусы актыўна купляюць жыллё на Кіпры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
21.03.2023
меня терзают смутные сомнения...
а не квартира ли это мамы Дизайнера?;)
0
Лукадрыщи на параде /адказаць/
22.03.2023
дочка Максима Дизайнера,не,  его бывшей жены. он как истинный московский дворянин оставил ей самое лучшее.   
0
Лукадрыщи на параде /адказаць/
22.03.2023
Лол,рядом с иконой телевизор. можно сразу угадать происхождение и кулюторное наследие владельцев.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера