Знайсці
21.03.2023 / 11:313РусŁacБел

Учора прайшла аблава на адвакатаў, вядома пра шэсць затрыманых 

Сярод затрыманых — у тым ліку адвакаты вядомых палітвязняў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», учора адбылася аблава на адвакатаў. Вядома пра 6 затрыманых. 

Рэдакцыі вядомыя імёны некаторых з іх, але па просьбе адвакацкай супольнасці мы іх не агучваем.

Ціск на адвакатаў пачаўся пасля выбараў у 2020-м. Многіх пазбавілі ліцэнзіі за надуманыя парушэнні ці недастатковую кваліфікацыю, выключылі з калегій адвакатаў. Права на прафесію ў Беларусі пазбавілі, напрыклад, Сяргея Зікрацкага, Аляксандра Пыльчанку, Людмілу Казак, Міхаіла Кірылюка, Антона Гашынскага, Дзмітрыя Лаеўскага.

У вядомых палітвязняў — таго ж Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага — адвакаты мяняліся некалькі разоў.

Некаторыя адвакаты апынуліся за кратамі. Віталю Брагінцу далі 8 год калоніі, яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах КК. Судзяць Аляксандра Данілевіча за дапамогу Апейкіну і Герасімені — яму інкрымінуюць дапамогу ў закліках да мер абмежавальнага характару (ч. 3 арт. 361 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Чытайце таксама:

Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі

Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

«Калі дачцэ споўнілася 14, прынёс ёй Крымінальны кодэкс». Інтэрв’ю з адвакатам Сяргеем Зікрацкім, якога пазбавілі ліцэнзіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Калматы Вожык/адказаць/
21.03.2023
Калі   ужо  зладзяць аблаву на суддзяў і пракурораў і пачнуць іх затрымліваць? 
0
даведка/адказаць/
21.03.2023
Их так просто не задержишь, так как у каждого табельное оружие с правом постоянного ношения и хранения.
0
не такі як ёсць/адказаць/
21.03.2023
Калматы Вожык, калі зменіцца ўлада. Калі той хто прыйдзе зразумее, што краіне трэба прышчэпка ад неакамунізма, рашызма і лукашызма. Калі здолеюць заткнуць рты шукальнікам кампрамісаў і дамаўленнасцяў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера