Знайсці
20.03.2023 / 20:515РусŁacБел

Беларус спрабаваў завезці з Польшчы 75 кілаграмаў куляў і гільзаў

Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў, што 50-гадовы беларус спрабаваў завезці з Польшчы 75 кілаграмаў гільзаў і куляў у спецыяльных схованках у машыне. Але гэты груз выявілі брэсцкія мытнікі.

У паведамленні Мытнага камітэта адзначаецца, што кіроўца аўтамабіля Citroen C4, кіруючыся праз пункт пропуску «Брэст», схаваў у спецыяльна абсталяваных схованках, у тым ліку і запасным коле, 20 поліэтыленавых пакетаў з кулямі і гільзамі.

Месцы схованак атрымалася вызначыць пры правядзенні надгляду, на які аўтамабіль быў накіраваны пасля вывучэння супрацоўнікамі мытні сканаграмы, атрыманай пры выкарыстанні інспекцыйна-надгляднага комплексу.

Пры правядзенні праверкі па месцы жыхарства мужчыны нібыта знайшлі цэлы арсенал агнястрэльнай зброі, а таксама боепрыпасаў — што менавіта, не ўдакладняецца. Цяпер разглядаецца пытанне, каб па гэтым факце завесці крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У красавіку і маі падарожнікам лепш аб’язджаць «Каменны Лог»

Гродзенскія мытнікі выявілі ў пасажыраў рэйсавага аўтобуса з Літвы 350 пазалочаных манет на 200 тысяч еўра

У пасылцы з Японіі знайшлі ледзянцы з небяспечным псіхатропам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
2
20.03.2023
А что, для охотничьего ружья патроны у вас там тоже под запретом? 
0
Петро/адказаць/
21.03.2023
З Расеі дэбіл прывезьці не мог
0
Ржунимагу/адказаць/
21.03.2023
Какой дурачок будет везти в тайниках то, что можно купить в любом охотничьем магазине?! Что-то у КГБ совсем кончились интересные идеи. А ну запускай крыс в водопровод!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930