Знайсці
20.03.2023 / 15:3118РусŁacБел

Прэмію за ўклад у развіццё беларускай музычнай індустрыі атрымаў аўтар песні «Я русский»

Ён жа напісаў кнігу пра тое, як кінуць піць.

Алег Шаўмараў падчас атрымання прэміі за ўклад у развіццё беларускай музычнай індустрыі. Скрыншот відэа АНТ

Спецыяльную прэмію за ўклад у развіццё музычнай індустрыі Беларусі атрымаў расійскі спявак і кампазітар Алег Шаўмараў. На асобу лаўрэата звярнуў увагу журналіст Аляксандр Чарнуха на сваім ютуб-канале.

Шаўмараў працуе з такімі зоркамі расійскай эстрады, як Арбакайтэ, Баскаў, Алеграва. У 2018-м удзельнічаў у расійскім шоу «Голас». Але ў адпаведнасці з патрабаваннем часу ў ліпені 2022 года выйшла яго патрыятычная песня «Я русский».

У 2020 годзе ў Шаўмарава выходзіла кніга «Проблема на Ж». У ёй ён распавядае пра тое, як кінуць піць.

За што ж Шаўмараў атрымаў узнагароду? Як адзначылі вядучыя «Песні года», яго песні ў выкананні беларускіх артыстаў «сталі сапраўднымі хітамі». Шаўмараў з'яўляецца аўтарам музычных кампазіцый да тэлепраектаў «Героі» на БТ і «Зорны шлях» на АНТ.

На той жа «Песні года» найлепшым аўтарам словаў была прызнаная Ганна Сялук — нявестка Лукашэнкі Ганна. Яна аўтарка словаў такіх песень, як «Ах, Аляксандр», «Бульба Дэнс», «Беларуская жонка».

Чытайце яшчэ:

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў

«Што там Чарнуха не раіць?» Пра дэгенератыўнае мастацтва і найлепшыя трэкі распыталі знаўцу беларускай музыкі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Федзя/адказаць/
21.03.2023
Ганьба!
0
Гаспадыня из Гирмании/адказаць/
21.03.2023
Какой красивый мужшчына!А все какие-та абазленные!Падумайце лучэ, какие детки красивые будуць, астальное - втарычна. 
0
билэба/адказаць/
22.03.2023
Mar, "я белоуzzкий"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера