Знайсці
20.03.2023 / 09:584РусŁacБел

Адміністрацыі прэзідэнта Расіі рэкамендавалі пазбавіцца ад айфонаў

Супрацоўнікам унутрыпалітычнага блока Адміністрацыі прэзідэнта Расіі рэкамендавалі да пачатку красавіка пазбавіцца ад iPhone, замяніўшы іх на смартфоны іншых вытворцаў.

Беларуская топ-чыноўніца Наталля Качанава «засвяцілася» са сваім айфонам

Такое ўказанне чыноўнікі атрымалі на семінары, які прайшоў у пачатку сакавіка ў Падмаскоўі. Пра гэта газеце «Камерсант» расказалі некалькі крыніц, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.

Па словах суразмоўцаў газеты, патрабаванне звязана з меркаваннямі бяспекі. У адміністрацыі Пуціна лічаць, што смартфоны ад Apple ў большай ступені схільныя да ўзлому і шпіянажу з боку заходніх спецыялістаў.

Адна з крыніц заявіла, што чыноўнікам параілі памяняць iPhone на мадэлі з аперацыйнымі сістэмамі Android, яе кітайскімі аналагамі або расійскай «Аўрорай».

У Беларусі такіх рэкамендацый пакуль, відаць, няма. Беларускіх чыноўнікаў і дэпутатаў можна пабачыць і з айфонамі, і з эксклюзіўнымі Apple Watch

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
20.03.2023
В Беларуси так же, но про чинушей пока не знаю, для начальников, но они прячут. 
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
20.03.2023
Разбуральная навіна для таварыша Мядзведзева. Спачатку хатка для качкі, цяпер любімы айфон. Хутка ўвогуле мянушку на Андройчык змяніць прыйдзецца. Мне вось цікава. Улічваючы, што Андройд - гэта таксама распрацоўка CIA, яны збіраюцца СкрэпОС з нуля распачынаць?
0
вечар добры /адказаць/
20.03.2023
a.hto.tam.idze, яны ж некалі купілі альтэрнатыўную андроіду сістэму так званую сэйлфіш і перайменавалі. Але ж яе падтрымліваць трэ. А гэта не пра русакоў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930