Знайсці
21.03.2023 / 11:536РусŁacБел

Сэксуальная рэвалюцыя, прапанаваная каталікамі Германіі, — гэта разрыў з верай, а не толькі з Рымам — Джордж Вейгель

«Ці насамрэч гендарная ідэалогія і рух ЛГБТК выпраўляюць памылкі, дапушчаныя Бібліяй і царкоўным вучэннем, якому два тысячагоддзі?» — задаецца пытаннем неакансерватыўны амерыканскі аналітык Джордж Вейгель.

Пяты сінадальны сход у Франкфурце. Фота: Synodaler Weg / Maximilian von Lachner

«Сінадальны шлях» — гэта рух, які стартаваў у Германіі ў 2019 годзе. Яго першапачатковая ідэя была ў тым, каб аднавіць страчаны давер да царквы пасля скандалу са злоўжываннямі ўладай і сэксуальным гвалтам, а таксама прадухіліць паўтарэнне такога ў будучыні. Але затым узнікла шмат іншых пытанняў: дасягненне гендарнай справядлівасці ў царкве; магчымасць пасвячэння жанчын на царкоўныя пасады; дазвол удзелу грамад у прыняцці царкоўных рашэнняў.

У Рыме насцярожана ставяцца да палітыкі «Сінадальнага шляху» — некаторыя нават называюць яго не «сінадальным», а «суіцыдальным», і летась Папа Францішак сказаў прэзідэнту Канферэнцыі нямецкіх біскупаў, што ў Нямеччыне ўжо ёсць пратэстанцкая царква, і «нам не патрэбныя дзве».

Апошняя асамблея «Сінадальнага шляху» прайшла ў Франкфурце 9—11 сакавіка. Падчас яе больш за дзвесце чалавек абмеркавалі такія пытанні, як бласлаўленне для гомасэксуальных пар (мяркуецца, што гэта стане магчымым з 2026 года), пасвячэнне жанчын у дыяканы, паслабленне правіла абавязковай бясшлюбнасці для святароў і іншыя. «Сінадальны шлях» таксама зацвердзіў шэраг пастаноў, якія змянілі структуру ўлады ў нямецкай царкве, абмежаваўшы ўладу біскупаў і павялічыўшы ўладу звычайных вернікаў з грамад.

Джордж Вейгель, амерыканскі каталіцкі неакансерватыўны пісьменнік і навуковы супрацоўнік Цэнтра этыкі і грамадскай палітыкі, называе тое, што адбываецца, «адступніцтвам», бо, як вучыў Другі Ватыканскі Сабор, вера вызначаецца Святым Пісаннем і традыцыяй і яе асновы вытлумачваюцца папам і сусветным біскупатам на сусветным саборы. У зацверджаныя пастулаты каталіцкай веры і маральнай практыкі трэба верыць і жыць у іх; а адступнікі мусяць быць адлучаныя ад царквы.

«Менавіта адступніцтва і апісвае царкву «Сінадальнага шляху», — кажа Джордж Вейгель. На яго думку, цяперашні каталіцызм у Нямеччыне «нагадвае ліберальны пратэстантызм, бо ёсць бледным царкоўным падабенствам цяперашняга духу часу».

«Ці выпраўляюць гендарная ідэалогія XXI стагоддзя і рух ЛГБТК памылкі, дапушчаныя Бібліяй і вучэннем царквы на працягу двух тысячагоддзяў, як сцвярджаюць многія ўдзельнікі «Сінадальнага шляху»? Ці ведаем мы лепш за Бога, што спрыяе чалавечаму росквіту, чалавечаму шчасцю і, урэшце, блаславенству?

Нямецкія каталіцкія багасловы дзесяцігоддзямі прапаноўвалі сцвярджальны адказ. Гэты адказ, які, несумненна, ёсць адступніцтвам, зараз пацверджаны галасаваннем большасці нямецкіх біскупаў», — піша Вейгель.

Таксама ён звяртае ўвагу на парадокс: нямецкая царква, бязмерна багатая дзякуючы царкоўнаму падатку, укладала вялізныя сумы ў падтрымку маладых цэркваў у краінах трэцяга свету, у прыватнасці ў Афрыцы. Аднак афрыканская царква не мае ніякай цікавасці да культурнай і сэксуальнай праграмы «Сінадальнага шляху» — па словах Вейгеля, для яе няма сэнсу пераймаць «выміраючы ліберальны пратэстантызм».

Мяркуецца, што пытанні, якія датычаць выбараў «Сінадальнага шляху», абмяркуюць на сусветным Сінодзе біскупаў, што адбудзецца ў Рыме ў кастрычніку. Магчыма, Рымска-каталіцкая царква яшчэ ніколі не была такім зборам розных пунктаў гледжання, якія спрыялі б розным тэалогіям.

Чытайце яшчэ:

ІАЦ: 64% беларускіх праваслаўных вераць у Бога

У віцебскім касцёле намалявалі Дыега Марадону, якому мые ногі Папа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
18
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4
1
Симпатичный/адказаць/
21.03.2023
Це Европа!
0
вядзьмарка/адказаць/
21.03.2023
увогуле цікавая, але пэўна ж заканамерная з'ява - сэксуальная рэвалюцыя з бласлаўленнем для гомасэксуальных пар у каталіцызме
https://nashaniva.com/312505
0
Петро/адказаць/
23.03.2023
Якім бокам вас скрэпных вогуле чапаюць нейкія там рэвалюцыі. Вы ў сваім сарціры сядзелі і сьвету не бачылі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930