Знайсці
20.03.2023 / 09:027РусŁacБел

Украіна будзе мець толькі адну спробу для вялікага контрнаступлення — прэзідэнт Чэхіі

Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл мяркуе, што Украіна павінна выкарыстоўваць магчымасць контрнаступлення ў гэтым годзе, бо ў далейшым атрымаць дапамогу ад саюзнікаў на новую спробу будзе надзвычай складана. Пра гэта Павэл заявіў у інтэрвʼю выданню Rzeczpospolita, піша «УП».

 Пэтр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

«Многія краіны, многія палітыкі чакаюць нейкага прагрэсу ў гэтым годзе. Я думаю, што Украіна будзе мець толькі адну спробу ажыццявіць вялікае контрнаступленне. Таму, як яна вырашыць пачаць вялікае контрнаступленне і пацерпіць няўдачу, будзе надзвычай складана атрымаць фінансаванне для наступнага», — сказаў ён.

Павэл удакладніў, што «гэта павінна адбыцца на працягу некалькіх месяцаў».

Прэзідэнт Чэхіі перакананы, што «акно магчымасцяў адкрыта сёлета».

На яго думку, «пасля наступнай зімы будзе вельмі цяжка падтрымліваць сёлетні ўзровень дапамогі».

«Стомленасць ад вайны — гэта не толькі знясіленне чалавечых рэсурсаў і тэхнікі, разбурэнне інфраструктуры ва Украіне, але і стомленасць у краінах, якія аказваюць дапамогу», — сказаў былы генерал НАТА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Жвір/адказаць/
20.03.2023
Лэндліз падпісаны паміж Украінай і ЗША, а Чэхію ніхто не спытае, што да вайсковай дапамогі Украіне. Калі ў Чэхіі стаміліся, дык няхай спыняюць сваё сяброўства ў НАТА, як патрабуе Пуцін сваім ультыматумам... А ЗША, ЮК і Францыя - гаранты дзяржаўнай незалежнасьці Ўкраіны ды непарушнасьці ейных межаў, у чым падпісаліся ў Будапешце ў 1994-м годзе. Цяпер гэта ўжо іхная вайна, у аднолькавай ступені, а ня толькі Украіны.
2
Ёсьць/адказаць/
20.03.2023
Хто б казаў. Узброеная да зубоў Чэхія не рэалізавала ніводнай спробы супрацьстаяць нацысцкім агрэсарам у свой час
21.03.2023
Zalužny vyrašyć kolki i nastupać, a hety Paval niešta zašmat na siabie biare.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера