Знайсці
19.03.2023 / 23:202РусŁacБел

Новыя дэталі пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

У адным з сюжэтаў дзяржТБ паказалі дакумент з польскага суда.

28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха, яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева і 41-гадовы Мікалай Маскаленка. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

Гэты дакумент, які паказалі па БТ, паступіў у пасольства Беларусі ў Варшаве з раённага суда Люблін-Захад.

У дакуменце можна разгледзець тэкст абвінавачання Мікалая Маскаленкі.

Там сцвярджаецца, што ён з 2018 года ў горадзе Бяла-Падляска і іншых гарадах Люблінскага ваяводства браў удзел у вайскова-разведвальнай дзейнасці КДБ Беларусі супраць Польшчы. Маскаленка, згодна з дакументам, назіраў за аэрадромам у Бяла-Падлясцы і збіраў інфармацыю пра тое, што там адбываецца. А таксама збіраў інфармацыю пра аб'екты Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Дакумент з сюжэта БТ. Скрыншот відэа

Маскаленку ўзялі пад варту з 1 сакавіка па 28 мая. Ён цяпер сядзіць у Любліне.

Пра двух іншых затрыманых расказвае вядучая, самі дакументы разгледзець немагчыма.

Уладзіслава Пасміцюху арыштавалі на 3 месяцы, Марыю Мядзведзеву — на 1 месяц.

Уладзіслава, як кажа вядучая, вінавацяць ва ўдзеле з 5 студзеня па 6 сакавіка ў арганізаванай злачыннай групе пад кіраўніцтвам неўстаноўленай асобы па імені Андрэй. Удзельнікі групы павінны былі збіраць інфармацыю пра аб'екты крытычнай інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Прапаганда спачатку іх абяляла, а пасля змяніла тон. Што вядома пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

Сярод затрыманых у Польшчы шпіёнаў няма расіян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.03.2023
Казік ды Юзік - адказ рэжыму на проіскі Лёлека й Болека.
1
Федзя/адказаць/
20.03.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера