Знайсці
19.03.2023 / 21:421РусŁacБел

ПАР, дзе чакаўся візіт Пуціна, прыняла да ведама ордар на яго арышт

Чакалася, што Уладзімір Пуцін наведае 15-ы саміт БРІКС у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў жніўні. Афіцыйнага пацвярджэння гэтага візіту не было.

Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса. Фота: прэс-служба прэзідэнта РФ

17 сакавіка Міжнародным крымінальным судом быў выдадзены ордар на арышт Пуціна.

«Мы, як урад, усведамляем нашы юрыдычныя абавязанні. Аднак да саміту мы будзем працягваць узаемадзейнічаць з рознымі зацікаўленымі бакамі. Мы прымаем да ўвагі справаздачу аб ордары на арышт, які выдаў Міжнародны крымінальны суд», — заявіў Reuters спікер прэзідэнта Вінцэнт Магвенья.

Урад прэзідэнта ПАР Сірыла Рамафоса раней не асудзіў Расію за развязванне поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Магвенья дадаў, што ПАР захоўвае прыхільнасць і вельмі моцнае жаданне, каб канфлікт ва Украіне быў вырашаны мірна шляхам перамоў.

Чытайце таксама:

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

«Не мае ніякага значэння для нас». Улады Расіі адрэагавалі на ордар на арышт Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
ПАРадокс/адказаць/
20.03.2023
ПАРа, ПАРа, ПАРадуемся на своем веку...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930