Знайсці
19.03.2023 / 20:348РусŁacБел

Намеснік начальніка ГУБАЗіКа расказаў, да каго найперш прыходзяць падчас зачысткі

Міхаіл Бедункевіч пракаментаваў цяперашнюю хвалю затрыманняў.

Намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч. Скрыншот сюжэта СТБ

«Пасля інцыдэнту ў Мачулішчах мы звяртаем увагу ў першую чаргу на сувязі асоб, якія трапілі ў поле зроку пасля гэтага інцыдэнту, якія, магчыма, далі згоду на выкананне нейкіх заданняў, якія могуць быць чальцамі схаваных ячэек па ўзаемадзеянні з замежнымі цэнтрамі прыняцця рашэнняў, якія давалі пэўныя заданні на экстрэмісцка-тэрарыстычную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заявіў намеснік начальніка ГУБАЗіКа ў эфіры СТБ. 

Ён расказаў таксама, што, нягледзячы на зачысткі, дагэтуль знаходзяцца адзінкавыя падпольныя друкарні, якія вырабляюць нацыянальную сімволіку.

Міхаіл Бедункевіч яшчэ раз пацвердзіў, што сілавікі кашмараць родных беларускіх добраахвотнікаў. Апроч таго, па яго словах, яны выявілі 11 асоб, якія збіраліся ехаць ва Украіну ваяваць.

Чытайце таксама:

Сілавікі прыйшлі да яшчэ адной знаёмай Тачыцкай

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Затрыманні псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў: што вядома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.03.2023
Заняться нечем трутням. Вы так ловили наркоторговцев. Именно торговцев!!!, а не малых детей-кцрьеров, которые не знают во что вляпались и которым дают огромные сроки. А рост преступлений педофилии? А рост убийств. А ну да. Это же не угрожает. Боже. Организованная преступность!!! Чел сам себе сделал бчб флаг и стал преступником.
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
20.03.2023
Я яшчэ тэрарысты гэтыя, накшталт Беляцкага з Золатавай з турмы аперацыяй кіравалі.
20.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера