Знайсці
19.03.2023 / 19:058РусŁacБел

Беларускія навукоўцы працуюць над робатам-даяркай

У Беларусі плануюць перайсці на лічбавае даенне кароў. Плануюць, што штучны інтэлект вырашыць і пытанне з кадрамі на фермах, паведамляе СТБ.

Доследны ўзор робата-даяра збіраюцца паказаць у 2025 годзе. Скрыншот СТБ

Над інтэгральным рабатызаваным апаратам для даення кароў працуе 90-гадовы беларускі навуковец Уладзімір Перадня.

«Мы паставілі задачу зрабіць інтэлектуальную рабатызаваную ўстаноўку, якая дазваляе атрымаць высакаякаснае малако з нізкім коштам і прадоўжыць жыццё жывёл. Не 2, 7, а хоць бы гадоў 7—8», — кажа навуковец, які працуе ў лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Распрацоўшчык робата-даяра Уладзімір Перадня

Ён лічыць, што з дапамогай электроннай даяркі ў краіне ўдасца нарасціць пастаўкі малака. Пасля таго як жалезнай рукой робата абзавядуцца гаспадаркі, выключаны будзе і чалавечы фактар.

Робата-даяра будуць вырабляць на адным з прадпрыемстваў Мінска. Тэрмін акупнасці — да 10 гадоў. Новыя камп'ютарныя сістэмы для гаспадарак выгадныя і ў разы будуць таннейшыя за замежныя аналагі, абяцаюць навукоўцы.

«Гэтая распрацоўка ў нас пачалася ў канцы мінулага года. І выпрабаванні прыёмачныя запланаваны на пачатак 2025 года. Гэта значыць першы доследны ўзор мы ўжо ў 2025 годзе ўбачым, і далей ён паступіць у серыю. Мы працуем сумесна з Інстытутам па жывёлагадоўлі, гэта значыць, яны складаюць нам тэхналагічныя рэгламенты», — кажа Яўген Жыліч, загадчык лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Чытайце таксама:

«Нам застанецца толькі прадаць дом і зʼехаць адсюль». Адкіды сталічнай каналізацыі сабраліся вазіць пад Маладзечна. Мясцовыя супраць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Эннот/адказаць/
20.03.2023
Так то различные роботы в промышленном доении КРС 
используются уже лет 15-20 как.

0
матавела/адказаць/
20.03.2023
ну возьмуць кітайскага дояра, прылепяць налепку і выдадуць за ацечысьвінную распрацоўку
колькі раз ужо было
0
Сергей/адказаць/
23.03.2023
Давно сделано. https://www.youtube.com/watch?v=8HZ4DnVfWYQ&t=18s

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера