Знайсці
19.03.2023 / 17:4211РусŁacБел

НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расіяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў

У НАТА абмяркоўваюць магчымасць дадаткова ўмацаваць сваю групоўку войск і вайсковай тэхнікі каля межаў з Расіяй, каб не дапусціць распаўсюд вайны за межы Украіны, піша Politico.

Высокамабільная артылерыйская ракетная сістэма (HIMARS), задзейнічаная падчас вайсковых вучэнняў у аэрапорце Спілвэ ў Рызе (Латвія), 26 верасня 2022 года. Фота: Раман Каксараў / AP Photo

Размова ідзе пра 300 тысяч вайскоўцаў.

Першы эшалон, які можа складацца прыкладна са 100 тысяч салдат, гатовых да адпраўкі на працягу 10 дзён, можа быць набраны з Польшчы, Нарвегіі і краін Балтыі (Эстоніі, Латвіі і Літвы), прыводзіць Politico словы Генрыха Брауса, былога памочніка генеральнага сакратара НАТА па абароннай палітыцы і планаванні сіл. У гэты эшалон таксама могуць уваходзіць шматнацыянальныя баявыя групы, якія альянс ужо стварыў на ўсходнім флангу.

Затым другі эшалон войскаў падтрымаў бы гэтых салдат. Ён мог бы быць разгорнуты на працягу ад 10 да 30 дзён, напрыклад, з прадстаўнікоў Германіі.

Аднак, каб гэта адбылося, НАТА павінна пераканаць асобныя краіны прадставіць розныя элементы: салдат, падрыхтоўку, палепшаную інфраструктуру і вялікую колькасць дарагой зброі, абсталявання і боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
0
Mafkees /адказаць/
20.03.2023
Максим Дизайнер, Гонщик не гони.whishfull thinking не позволяет тебе трезво оценивать события. У таких людей жизнь полна сюрпризов. )
0
чернозем встретит всех кому скучно и у кого нет мозгов/адказаць/
20.03.2023
Скукотищааа, а ты уже записался в ряды быть пушечным мясом в угоду путлера и его олигархов?
0
полк/адказаць/
20.03.2023
Максим Дизайнер, максимка, подожди чуток, скоро придёт освобождать московскую народную республику
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930