Знайсці
21.03.2023 / 21:033РусŁacБел

Змена звычак запавольвае старэнне

У кожнага чалавека існуе розніца паміж яго біялагічным узростам і ўзростам псіхалагічным. Як зрабіць так, каб мы адчувалі сябе маладзейшымі за сваіх аднагодкаў?

Даследаванні паказваюць, што адчуванне сябе маладзейшым за свой фізічны ўзрост стварае абарончае сілавое поле ад стрэсу, станоўча ўплывае на паводзіны і дапамагае захаваць псіхалагічны і фізічны дабрабыт.

Вядома, што многае залежыць ад тэмпераменту, характару, псіхічнай устойлівасці. Але ёсць прыёмы, якія незалежна ад нашых псіхалагічных уласцівасцей дапамогуць адчуваць сябе значна лепш.

Адзін з важных фактараў — гэта сацыяльная актыўнасць. Сябры і добрыя знаёмыя, сустрэчы, прагулкі, паходы ў краму, падарожжы, узаемападтрымка павышаюць пачуцце сацыяльнай уключанасці, значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дэпрэсіі.

Акрамя правільнага харчавання і фізічнай актыўнасці, важнае значэнне ў працэсе запавольвання старэння адыгрывае змена звычак. Выхад з «зоны камфорту» дапаможа актывізаваць разумовую дзейнасць, таму важна перыядычна займацца нечым новым для сябе — напрыклад, авалодваць новым рамяством, пачаць вывучаць мовы ці гуляць у новыя настольныя гульні.

Прапануем некалькі прыёмаў, якія пры рэгулярным прымяненні актывізуюць мазгавую актыўнасць і ўплываюць на ваш псіхалагічны стан.

Паспрабуйце змяніць сваю галоўную руку

Калі вы ўвесь час карыстаецеся правай рукой, то перакладзіце лыжку ў левую, трымайце ёй кубак з напоем, паспрабуйце карыстацца мышкай пры працы за кам'ютарам ці навучыцеся пісаць левай рукой.

Больш гуляйце

Для прагулак старайцеся выбіраць новыя маршруты, наведваць куточкі, дзе даўно не былі. Пры гэтым адзначайце змены, што адбыліся вакол, і старайцеся заўважаць цікавыя дэталі.

Трэніруйце памяць

Старайцеся запамінаць спіс таго, што трэба купіць, і звяртацца да яго толькі ў крайнім выпадку. Успамінайце мінулыя падзеі, сустрэчы, абставіны, выгляд месца, эмоцыі. Па магчымасці дзяліцеся ўспамінамі з іншымі. Пачніце весці дзённік, запісваць падзеі дня, апісваць месцы, што наведалі, сустрэчы і купленае.

Поспех будзе залежаць ад рэгулярнасці практыкаванняў. Лепш пачаць адразу, не адкладваючы на заўтра.

Чытайце яшчэ:

Прафесар Іван Данілаў: Мне паведамілі, каб забраў свае кнігі з усіх кнігарань 

«Пенсіянеркай ні кроплі сябе не адчуваю». Гісторыя гарадзенкі, якая ў 75 год вядзе ёгу і адпачывае на Шры-Ланцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
4
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
21.03.2023
рецепт более долгой молодости куда проще -
Будьте «как дети», «ибо таковых есть Царствие Божие»
2
Борода/адказаць/
21.03.2023
Могу посоветовать эмиграцию. И язык хочешь-не хочешь учить придётся и встряска всего образа жизни,и выход из зоны комфорта. А в "сосуде" всё равно нормально жить ещё не скоро будет можно.
1
Жвір/адказаць/
21.03.2023
Ай, не. Звычкі рэч класная, трымаюць чалавека ў сабе. Горш за ўсё вынас глуздоў і да яго падобныя рэчы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930