Знайсці
19.03.2023 / 13:4312РусŁacБел

Стала вядома, каму належыць сетка «Да дому» — беларускі адказ Ikea і Zara Home

Крама новай дзяржаўнай сеткі «Да дому» зарэгістравана на Аршанскі льнокамбінат. Такія звесткі знайшоў у Гандлёвым рэестры «Sputnik Беларусь».

У гандлёвым цэнтры Dana Mall адкрылася першая крама «Да дому». Фота: OL

Цяпер у сетцы фірменнага гандлю Аршанскага льнокамбіната — адна крама «Да дому» ў Мінску і больш за 20 крам пад брэндам «Беларускі лён» па ўсёй краіне. Самая першая з іх адкрылася ў 2009 годзе ў ГЦ «Сталіца».

Аршанскі льнокамбінат працуе на некалькіх пляцоўках у Оршы і лічыцца адной з найбольшых кампаній у СНД і Еўропе па выпуску льняных вырабаў. Прыкладна 80 працэнтаў аршанскай прадукцыі ідзе на экспарт.

«Да дому» адкрыўся 3 сакавіка ў сталічным ГЦ Dana Mall. У магазіне прадаюцца пасцелі, дамашні тэкстыль, посуд, прадметы інтэрʼера з фарфору і керамікі ды іншыя вырабы прыкладна 20 беларускіх вытворцаў.

Адкрыць «Да дому» вырашылі на фоне сыходу з Беларусі кампаніі IKEA і закрыцця крам дацкай сеткі Jysk, якая спецыялізуецца на тэкстылі і таварах для дома.

Чытайце таксама:

Дзе даражэй — у Zara Home ці ў яе беларускім аналагу

«Няма таго, што раньш было»: што зараз на месцы JYSK і H&M

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.03.2023
Пытаннечка, я не против, но только полгода назад заметила что на маркеплейсах бел постельное белье дешевле больше чем в 2 раза в отличии от фирменных магазинов, была немного в шоке. Магаз для россиян скорее всего
0
Петр/адказаць/
20.03.2023
Прогорит как и все Государственное.
0
Вайшнорская ліхтаршчыца/адказаць/
20.03.2023
Пытаннечка, У сутнасці, продаж беларускага ёсць адзінай станоўчай асаблівасцю гэтай крамы. На жаль, усё кампенсуецца коштамі тавараў па цане касмічнай ракеты — прычым гэта датычыцца ўсіх вырабаў «Беларускага ільна», кошты арыентаваны не на беларускі ж гаманец, на турыстаў ды замежжа працуюць. Ну, і бізнэс, пачаты з настроем «паказаць кукіш гэтаму захаду» наўрадці пазбегне плагіяту дызайнаў, арыентавання на расейскую аўдыторыю і нізкай якасці ў адсутнасці канкурэнцыі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера