«Мы засталіся без нічога», але «дзякуй вам за перамогу», «гэта куточак раю». Як Пуцін сустрэўся з марыупальцамі ВІДЭА
Расійскія СМІ апублікавалі відэа нібыта выпадковай сустрэчы Уладзіміра Пуціна з жыхарамі разбомбленага расіянамі Марыупаля.
Людзі паказалі Пуціну новае жытло, якое ім далі замест знішчанага расіянамі.
«Гэта маленькі куточак раю», — сказаў адзін з прысутных.
Жанчына распавяла Пуціну, што моліцца за яго, і падзякавала «за перамогу».
«Мне, як і вам, 70 гадоў, — распавёў яшчэ адзін мужчына, — але вось застаўся без нічога».
«Затое цяпер усё ёсць», — паправілі яго хуценька.
Як сцвярджае расійская прэс-служба, Пуцін прыляцеў у Марыупаль на верталёце і сам быў за стырном машыны, калі ездзіў па горадзе. Рух дзеля яго нібыта не перакрывалі. Кадры, якія паказваюць на відэа, знятыя ў цемры.






Каментары
00
Джентльмен/адказаць19.03.2023
Я тебе говорил, с лестницы спущу? - Говорил...
30
Рэальнасьць /адказаць19.03.2023
Д'ябал (ці адзін зь яго двайнікоў) наведаў пекла створанае ім. Ганьба!
00
Вы правы!/адказаць20.03.2023
⤷ ром, да это реальные МАРОДЁРЫ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кінатэатр «Масква» ў Мінску чакае капітальны рамонт
 1
Памочнік Лукашэнкі прагаварыўся / Медыкаў нікуды не адпусцяць / Унікальнае відэа з 1990-х. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 25 верасня
 1
«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека
 14
«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў
 8
Берасцейца пакаралі за абразу міністра адукацыі
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера