Знайсці
19.03.2023 / 08:3012РусŁacБел

Уладзімір Пуцін здзейсніў рабочую паездку ў Марыупаль — прэс-служба 

Як паведаміла прэс-служба Крамля, у Марыупалі прэзідэнт Расіі агледзеў шэраг абʼектаў горада, а таксама пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

Па даных прэс-службы, Пуцін прыляцеў у Марыупаль на верталёце. Затым ён сам за стырном аўтамабіля «абʼехаў некалькі раёнаў горада, робячы прыпынкі».

Яго азнаёмілі з ходам аднаўленчых работ у горадзе і ваколіцах. «У прыватнасці, гаворка ішла аб будаўніцтве новых жылых мікрараёнаў, сацыяльных і адукацыйных абʼектаў, інфраструктуры ЖКГ, медыцынскіх устаноў», — адзначылі ў прэс-службе.

Затым Пуцін правёў нараду ў камандным пункце спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Растове-на-Доне.

«Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады начальніка Генеральнага штаба УС РФ Валерыя Герасімава і шэрагу военачальнікаў», — паведамілі ў Крамлі.

СМІ публікуюць відэа Пуціна за стырном нібыта з Марыупаля. Рух транспарту, як вынікае з відэа, не быў для яго перакрыты.

Перад гэтым прэзідэнт Расіі прыехаў у акупаваны Крым. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пуйло/адказаць
19.03.2023
"рабочая паездка" ----- ёсць такая праца ----- людзей знішчаць...
0
Хворбз/адказаць
19.03.2023
Выдалена, Не он это,не он!(с)
19.03.2023
ВСУ профукало вспышку,разведка ВСУ и США проворонили такое событие.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера