Знайсці
18.03.2023 / 22:50РусŁacБел

Вобшукі ў Пружанах

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 18 сакавіка ў горадзе Пружаны (Брэсцкая вобласць) прайшлі вобшукі як мінімум у дзвюх сем'ях. Падстава — нібыта абраза ў мясцовым тэлеграм-чаце міліцыянта яшчэ восенню 2021 года. Аднак гэтыя ператрусы ўпісваюцца ў агульную хвалю рэпрэсій, якія ідуць па краіне.

Аб працягу «комплекснай адпрацоўкі асоб, якія падтрымліваюць «антыдзяржаўныя погляды», паведаміла 17 сакавіка прэс-служба МУС. Толькі ГУБАЗіК штодзень праводзіць каля 20 ператрусаў. Загад пра зачыстку аддаў Аляксандр Лукашэнка, пасля таго, як падпольшчыкі з выкарыстаннем дронаў вывелі з ладу каштоўны расійскі самалёт, які базаваўся на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам і з дапамогай якога ракеты і дроны наводзіліся на цэлі ва Украіне. Адказнасць за гэтую дыверсію ўзяла на сябе ініцыятыва сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол».

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі праследаваць таксама за антываенныя выказванні або за сімпатыі да Украіны, якая змагаецца за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена каля 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Чытайце таксама:

Пра «ілюзію Бабарыкі» і «непрадказальнае, якое нас чакае». Гісторык Фрыдман параўноўвае лукашызм з іншымі дыктатурамі і ўпэўнены, што моладзь спытае: «Як так атрымалася, што ўсё навокал расійскае?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера