Знайсці
18.03.2023 / 15:564РусŁacБел

У сталіцы Казахстана адкрылі сквер імя Лізаветы ІІ. Прысутнічаў міністр замежных спраў Брытаніі

Адзін са сквераў у сталічным Цэнтральным парку назвалі ў гонар каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, паведамляе Tengrinews.kz.

Цырымонія адкрыцця сквера. Фота Tengrinews.kz

На прэзентацыі сквера, названага ў гонар каралевы Лізаветы II, прысутнічаў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі, які сёння прыбыў у сталіцу Казахстана.

Да цырымоніі ў сталічным скверы Джэймса Клеверлі прыняў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў. Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў, што сённяшні візіт кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі мае вялікае значэнне з пункту гледжання далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, акрамя таго, візіт з'яўляецца важнай падзеяй рэгіянальнага маштабу.

Джэймс Клеверлі выказаўся пра тое, ці плануе Вялікабрытанія падтрымаць прапанову Касым-Жамарта Такаева аб развіцці альтэрнатыўнага маршруту праз Транскаспійскі калідор для пастаўкі казахстанскай сыравіны і газу.

Чытайце таксама:

У Беларусі з'явілася вуліца Вячаслава Кебіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
18.03.2023
А у́ Беларусі у́шаноу́ваюць дзяячоу́ кшталту Угі Чавеса
7
Кемаль/адказаць/
18.03.2023
Прогиб засчитан.
6
абвгд и паранжа/адказаць/
18.03.2023
так там у них эта
как ее?
а!
прынцэсса Ди бегала типа па минных палях...
и что в итоге? добегалась
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера