Знайсці
18.03.2023 / 14:011РусŁacБел

На Палессі з'явілася ўласнае мора

Другі год запар на калгасным полі пад Пінскам разліваецца Ясельда. Наваяўлены вадаём аблюбавалі лебедзі і качкі, паведамляе «Медыя-Палессе».

У гэтым годзе разводдзе пачалося ў студзені. З-за дажджоў і раставання снегу падняўся ўзровень грунтавых вод, практычна ўсе рэкі Палесся выйшлі на пойму. Напрыклад, у Пінску галоўная водная артэрыя — Піна выйшла на набярэжную і падступіла да новабудоўлі ў новым мікрараёне горада.

Незвычайную карціну гэтымі днямі могуць назіраць аўтамабілісты ўздоўж трасы М-10. Ад моста праз раку Ясельда да самага лесу, калі ехаць у бок Лунінца, дзясяткі гектараў зямлі сышлі пад ваду.

Часовы вадаём аблюбавалі лебедзі і качкі. Іх тут не менш за сотню.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Жвір/адказаць/
18.03.2023
Значыць там і ваданосны узровень неглыбокі... Трэба крыху заглыбіцца ды зрабіць сталы вадаём.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера