Знайсці
17.03.2023 / 23:58РусŁacБел

Затрыманні ў Докшыцах і Глыбокім — што вядома

У ізалятар адпраўляюць за аватаркі ў сацсетках.

Затрыманне Аляксандра Шарабайкі. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Пра сітуацыю ў рэгіёне піша ў фэйсбуку краязнавец Кастусь Шыталь.

У Докшыцах затрымалі Таццяну Дорц і Вераніку Судніковіч. На Таццяну склалі пратакол па 24.23 за малюнкі ў сацсетках, яна ў ІЧУ да суда ў панядзелак. Што з Веранікай, пакуль невядома.

У Глыбокім сілавікі прыходзілі як мінімум да шасці чалавек. Ёсць сведчанні, піша Шыталь, што ізалятар перапоўнены, частку вязняў вывезлі ў іншыя гарады. Большая частка ідзе па адміністрацыйных справах за рэпосты, фота і аватаркі ў сацсетках.

Жанчын, у якіх непаўналетнія дзеці, адпускаюць пасля складання пратаколаў, копіі пратаколаў даваць адмаўляюцца. Адна глыбачанка атрымала 20 базавых за фота ў інстаграме — яе звольнілі з працы. На іншую склалі пратакол за аватарку ва «УКантакце», суд яшчэ будзе. На Аляксандра Шарабайку заведзена крымінальная справа.

Таксама вядомыя факты выкліку ў КДБ за данаты праз фэйсбук. Сілавікі паказалі відэа з Яраславам Пачопкам з Глыбокага, які кажа, што нібыта прыйшоў з пакаяннем за тое, што восенню 2020 года заданаціў у фонд «Байсол».

«Як расказваюць знаёмыя з сітуацыяй з аднаго з гарадоў Віцебскай вобласці, людзям настойліва прапануюць напісаць яўку з пакаяннем за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», пералічыць кудысьці грошы (у адным з выпадкаў гэта быў рахунак дзіцячага дома), а потым Следчы камітэт выносіць пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы», — дзеліцца Кастусь Шыталь.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Адзін толькі ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
18
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
20
Абуральна
106
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930