Знайсці
17.03.2023 / 16:172РусŁacБел

У Гродне былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

У Гродзенскім абласным судзе 2 сакавіка асудзілі палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі мясцовага РАУС Андрэя Шкляра, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 (разгалошванне даных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 400 рублёў).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Па справе адбылося пяць судовых пасяджэнняў.

Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 года і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Кастрычніцкага РАУС Гродна, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Віктаравіч Шкляр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
15
1
даведка/адказаць/
17.03.2023
10 лет без права переписки... Лукашенко ничего сам придумать не может, заимствуя лишь всё лучшее у Сталина.
1
даведка/адказаць/
17.03.2023
В уголовно-исполнительную инспекцию поступают на исполнение приговоры, видимо, слил правозащитникам или СМИ данные закрытого суда, содержавшие срок, фамилии судьи, государственного обвинителя и так далее.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930