Знайсці
17.03.2023 / 13:2014РусŁacБел

У полацкім Сафійскім саборы прымалі ў БРСМ — ФОТА

Мерапрыемства прайшло ў Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка.

У гэты знамянальны дзень галоўны ў жыцці дакумент, які сведчыць асобу і пацвярджае грамадзянскую прыналежнасць, пашпарт, быў уручаны «найлепшым прадстаўнікам навучэнскай моладзі горада Полацка і Полацкага раёна», паведамляе мясцовая суполка БРСМ.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, начальнік упраўлення адукацыі Полацкага райвыканкама Ірына Драздова, намеснік начальніка Полацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Гарноўскі, старшыня полацкай раённай арганізацыі «Белай Русі» Ірына Дзямінава.

Паведамляецца, што школьнікі ўзялі ўдзел у цырымоніі развітання з піянерскім гальштукам і ўрачыста ўступілі ў шэрагі БРСМ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Woodoo Cult/адказаць/
17.03.2023
А вот это двое слева на фото ветераны типа? Ветераны чего?
0
Ёсік/адказаць/
18.03.2023
Вось і ўсе ветэраны - былыя вайскоўцы, якія па складах ежу ды абмундзіраванне размяркоўвалі. Трэба афганцаў прасіць, каб падхапілі цудоўную традыцыю цёгацца па школах, дзіцячых садках, і расказваць малым беларусам, як у Афганістане забівалі маджахедаў за генацыд беларускага народа. А чаму не? У той трэш, які ільюць маёй маці ды цешчы з тэлевізара, гэтая бздура цудоўна ўпішыцца. Мне цікава на бацькоў паглядзець гэтых новых лукамольцаў. Ці ёсьць у вас глузды?
0
Ядвига/адказаць/
18.03.2023
На последнем фото справа тётки... Как можно так безвкусно одеваться... Конечно, не первой свежести они, но и не древние старухи... Хоть чуток вкуса должен быть... Вообще, мерзость и событие, и участники...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера