Знайсці
4
Valadzimir/адказаць/
17.03.2023
"Нейтральная" Фінляндыя, якая ў кроку ад уступленьня ў НАТА, у якасьці міжнароднага пасярэдніка па арганізацыі дыялогу у РБ?! І Вы, спадар Сярэдзіч, хочаце каб ваша пафасная дэмагогія пра "нацыянальнае прымірэньне" была ўспрынята ўсур'ёз?
0
Железный Дровосек /адказаць/
18.03.2023
Инфантильная иллюзия—не будет никакого примирения,слишком много зла причинили колхозник со своими колхозными прорусскими гестаповцами.
3
Anatol Starkou/адказаць/
18.03.2023
Железный Дровосек , В то время, как бел-чырвона-белыя ўвесь час былі божымі адуванчыкамі.
2
Valadzimir/адказаць/
18.03.2023
Железный Дровосек, у параўнаньні з тым, што адбываецца на Украіне, - а там, нагадаю, лік загінуўшых можа йсьці на сотні тысяч, не кажучы пра зьнішчаныя вялічэзныя матэрыяльныя каштоўнасьці і маёмасьць людзей, і канца гэтаму жаху пакуль не бачна, - тое, што адбылося і адбываецца у РБ, "много зла", - гэта на самой справе, вобразна кажучы, дробныя, хаця і даволі балючыя, непрыемнасьці.
А вось "нацыянальнае прымірэньне" тут зараз пакуль што немагчыма, на маю думку, па іньшай прычыне, і зусім не з-за падзей 2020-га. А таму што "цывілізацыйны разлом", які прайшоў праз гэты край каля 800 год таму (калі лічыць ад княжаньня стваральніка ВКЛ Міндоўга, які, мяркуючы па ўсяму, "разрываўся" паміж праваслаўем, каталіцтвам і "паганствам"-арыянствам), і які пасьля развалу СССР пачаў "размывацца", зараз аднаўляецца і абвастраецца.  І тутэйшаму народу, часткі якога йзноў апынуліся на розных баках "разлома", варагуючыя "цывілізацыйныя цэнтры", якія "прыкармліваюць", кантралююць і выкарыстоўваюць сваіх мясцовых прыхільнікаў, не дазволяць "проста так" прымірыцца. 
Выхадам з гэтага тупіка, на маю думку, паўтару, можа быць толькі новы "цывілізацыйны праект" рэальнанейтральнай краіны, якім тыя часткі беларускага грамадзтва, якія зараз падзелены "цывілізацыйным разломам" і супрацьстаяць адна адной, будуць "нейтралізаваныя" і адсунутыя на перэфірыю грамадзка-палітычнага жыцьця... дзе і адбудзецца іхнае прымірэньне.
1
Anatol Starkou/адказаць/
18.03.2023
Valadzimir, Ледзь не заснуў, пакуль чытаў пра 800-гадовую беларускую дзяржаўнасць. Вы зусім не рубіце ў тэме бел дзяржаўнасці, Valadzimir! Пачытайце твор Пазьняка: "Беларуска-расейская вайна", а менавіта: "Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў." Урубіліся? Не 25 сакавика 1918 пад салдацкім нямецкім ботам была абвешчана БНР, не 27 ліпеня 1990 ВС (без Пазьняка) абвясціў Дзяржсуверэнітэт БССР,  а ТЫСЯЧЫ ТЫСЯЧЫ і ТЫСЯЧЫ лят до того існавала бел дзяржашнасць. Менавіта я пісаў, што пад Сьвятым бчб стягам беларус Адам выходзіў з Раю, калі Гасподзь яго турнуў аддуль усяго толькі за укус яблыка, а ўслед за Адамам моўчку ішла беларуска Ева.

Дык вось усё мной сказанае, "у параўнаньні з тым, што адбываецца на Украіне", пыл. Бо ўкраінцы капалі Чорнае мора, каб дабрацца да Амерыкі тады, калі мы беларусы праз Нёман > Балтыйскае мора > Атлантычны акіян вазілі сваю бульбу ў Амерыку, дзе яна й прыжылася.

Вучыце гісторыю, і не чытайце ніякія казкі пра "цывілізацыйны разлом" беларусаў. Яго не было, няма і не будзе. Бо наша цывілізацыя суцэльная. Іншай
не было, няма і не будзе.
0
Valadzimir/адказаць/
19.03.2023
Anatol Starkou, ваш сьцёб, як гаворыцца, зачотный. А сур'ёзна, калі я правільна зразумеў, Вы, ціпа абвяргаючы мае сьцвярджэньні, напісалі пра беларускую дзяржаўнасьць з 1991 году, і поўную адсутнасьць у беларусаў "цывілізацыйнага разлому".  
Але ж я і не пісаў пра  "беларускую дзяржаўнасьць" - я згадаў княжаньне каля 800 год таму заснавальніка ВКЛ, першага вялікага літоўскага князя Міндоўга, які, нагадаю, ў лістах Папы Інакенція IV (з нагоды магчымага хрышчэньня Міндоўга) некалькі разоў быў названы каралём ЛЮтовіі. А наконт дзяржаўнасьці белоруссов-беларусаў, узьнікшага ў 19 ст. народа, цалкам пазбаўленага гістарычнай памяці і суб'ектнасьці, і з фальшывай "гісторыяй", то цалкам з Вамі згодны - сваю першую дзяржаўнасьць (а па сутнасьці расейскі пратэктарат) беларусы неспадзявана атрымалі пасьля развалу СССР у 1991 годзе.
І я не пісаў пра "цывілізацыйны разлом" беларусаў" - я напісаў, што "цывілізацыйны разлом" прайшоў па гэтаму краю, і што на розных ягоных баках апынулася частка беларусаў. Удакладню - меньшая частка. Большая частка тутэйшага народа і частка ягонай эліты і ў часы ВКЛ, і потым, і зараз імкнулася да захаваньня свайго адзінства, незалежнасьці і "нейтральнасьці". Але гісторыю стваралі і зараз ствараюць не яны, а магутныя "цывілізацыйныя цэнтры", якія самымі рознымі спосабамі, у тым ліку, паўтару, выкарыстоўваючы кантралюемыя імі грамадзка-палітычныя сілы, зараз працягваюць ісьці на абвастэньне канфрантацыі.
0
Anatol Starkou/адказаць/
19.03.2023
Valadzimir, першая беларуская незалежная дзяржава з’явілася 27 ліпеня 1990 года і газывалася БССР. Менавіта яе легітымны = абраны беларускім народам Вярхоўны Савет 12 скдіканняі дэпутатамі камугістамі прыняў Дэкдарацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Фракцыя БНФ у той момант дэманстратыўна выйшла з залы і не галасавала. Тым самым навечна выкрасліла БНФ з ліку ралітычгых сіл, якія абвясцілі незалежнасць=суверэнітэт першай беларускай дхяржавы. Той дзень быў аб’яўлены ВС як сьвята Дзень гезалежнасці. Нтякага іншага году і дня ге было і не будзе ў беларускай гісторыі як дзенб ці год нехалежнасці. Вас крыху заносіць у бчб бок, калі вы разважаеце пра нашу гісторыю. А яна не бчб.
0
Прарок мінулага/адказаць/
19.03.2023
І Валадзмір і Станкоў, вы абодва ня рубіце ў беларускай гісторыі. Я вам раскажу як было насамрэч. Беларуска Ева першай заўважыла, што Эдэмскі сад гэта ўжо даўно дрыгва і праела мазгі свайму беларусу Адаму. Вось яны і вырашылі разам ачысціць дрыгву, каб уладкаваць свой Эдэм. Урэшце такіх Еваў і Адамаў ўжо нарадзілася багата і яны ў 20 годзе падлічылі сябе і нячысцікаў. І сказалі нячысцікам "ухадзі!". Але іх таксама напладзілася дахалеры, ім страшна кудысь ісці і яны пачалі кусацца. І будуць кусацца, пакуль маюць, што жэрці. Пагрызлі багата праведнікаў і пакусалі нават апосталаў, але ніхто не хоча іх болей карміць і пачалі многія ў іх задумляцца пра карыта, ды і анёлы, хоць і далёка, але разводзяць агні пад патэльнямі... Вось і нагналі фарысеяў, каб спявалі пра дараванне слугам Нячыстага.
0
Anatol Starkou/адказаць/
19.03.2023
Прарок мінулага, Пасля чаго прыйшоў Старкоў і сказаў:
"Зянон прыйдзе - парадак навядзе!"
0
Прарок мінулага/адказаць/
19.03.2023
Anatol Starkou, пасля чаго прыйшлі санітары і нагадалі , што ужо пара піць таблеткі Старкову ды іншым пацыентам, каму замінае "цывілізацыйны разлом 800-гадовай даўніны" ды іншыя псіхічныя разлады. ))
0
Железный Дровосек /адказаць/
19.03.2023
Прарок мінулага Амаль што так. Хаця.. мо Ева папрасіла Адама пафарбаваць плот,бо сорамна перад жывёламі.Той пагадзіўся,але папрасіў пакуль будзе фарбаваць,нарэзаць сала,часныка,агурок маласольны і лусту нарачанскага.Пафарбаваў.Прыходзіць.А Ева ў гамаку ляжыць і спіць,як пшаніцу прадаўшы.«Ева—кажа,але ж дурная ты лянівая баба».У адказ прыляцела патэльня.Ну і пачалося.На гэты невыносны тлум прыехаў змей на чэраве сваім—тут і яму ў бошку што прыляцела. Карацей,потым ўжо ўсе ўключыліся:анёлы,архангелы,і ,натуральна,САМ,які адпачываў пад сенью райскіх кушч. Ну,Ева і ў яго пацэліла. Яблыкм ці што там пад руку трапілася. Далей вы ведаеце.
0
Anatol Starkou/адказаць/
19.03.2023
Железный Дровосек , Ведаем. Потым прышоў Зянон і парадак навёзёў. Пасля чаго сталі нараджацца бчб беларусы. Дый стала ціха ціха на ўсёй Зямлі. Па рацэ далёка бчб рушнікі ў замежжа плылі.
0
Примиряться не с кем. Время ушло./адказаць/
24.03.2023
При всём уважаении к Середичу, какое может быть примирение с уголовниками?  На личном примере столкновения с хулиганами в школе, пока ты что-то говоришь, они бьют в лицо, пока не заткнёшься и уходят.  У меня нет сомнений, что из подобных социопатов, те, кого не посадили, пошли в милицию и активно участвовали в пытках.  Нам, приличным людям, не нужно примерение с агрессивными бабуинами.  Время прошло. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера