Знайсці
16.03.2023 / 21:544РусŁacБел

Турцыя афіцыйна адмовілася абслугоўваць самалёты з Беларусі і Расіі

Пастанову аб адмове Турцыі абслугоўваць самалёты з Беларусі і Расіі прыняло Міністэрства мытні і гандлю, паведамляе airporthaber.com. Абмежаванне тычыцца і іх запраўкі.

Турцыя спасылаецца на пагрозу санкцый з боку ЗША — раней турэцкія ўлады атрымалі папераджальныя лісты наконт гэтага ад Мінгандлю Злучаных Штатаў. ЗША лічаць, што палёты на амерыканскіх самалётах Boeing парушаюць іх санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. 

Згаданыя санкцыі акурат і тычацца самалётаў Boeing амерыканскай вытворчасці, якіх у «Белавія» 14.

Пра тое, што ў «чорны спіс» у Турцыі трапілі 170 самалётаў, у тым ліку і тыя, што належаць беларускаму перавозчыку «Белавія», стала вядома ў канцы студзеня. У выніку з 14 сакавіка гэтыя самалёты вымушаныя дазапраўляцца ў Сочы, што ўплывае на час і камфорт падарожжа.

Чытайце таксама:

Турцыя перастала афармляць расійскія грузы, але з беларускімі яшчэ працуе

Турцыя раптоўна спыніла транзіт санкцыйных грузаў у Расію. Мытная сістэма блакуе іх афармленне

WSJ: ЗША запатрабавалі ад Турцыі забараніць беларускім і расійскім авіякампаніям палёты ў краіну на «Боінгах»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1
17.03.2023
Не лякайце людзей. Гаворка пра Боінгі. Самалёты Эмбрайер працягваюць лятаць.
1
За Свабоду!/адказаць/
17.03.2023
Anatol Starkou, Толік, калі ты, савок, любіш бруд а-ля ТАСС, дык гэта толькі ты, астанім дрэнна пахне. Ідзі прэч адсюль на...ТАСС, да сваіх братоў па розуму, яго адсутнасці. P.S. Хутка да дому, savok go home.
17.03.2023
Добрая навина!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930