Знайсці
16.03.2023 / 21:123РусŁacБел

За ахвяраванні праз фэйсбук на падтрымку рэпрэсаваных затрымалі супрацоўніцу «Гейм Стрым», былога Wargaming

Праўладныя СМІ паведамілі, што за ахвяраванне ў 425 даляраў у жанчыны канфіскавалі ўсе заробленыя супольна з мужам, таксама айцішнікам, грошы і тэхніку.

Ксенія Алькенава. Фота: яе старонка ўкантакце

Затрыманая — 36-гадовая Ксенія Алькенава (у дзявоцтве — Шчурэвіч). Яна доўгі час жыла ў Маскве, там пазнаёмілася са сваім мужам Вадзімам Алькенавым. Ксенія працуе ў кампаніі «Гейм Стрым», былым беларускім офісе «Варгеймінга», а Вадзім працуе на пазіцыі Partnerships lead у кампаніі ITRex Group.

У ранейшым інтэрв'ю Вадзім распавядаў, што ён родам з Казахстана і доўгі час жыў у Маскве, але самастойна вывучыў беларускую і стаў беларускім патрыётам, пакуль жыў у нашай краіне. Вядома, што цяпер ён за мяжой.

Вадзім і Ксенія Алькенавы. Фота: старонка Ксеніі ўкантакце

Жанчыне закідаюць крымінальны артыкул «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», па якім ёй пагражае да пяці гадоў турмы. Губазікаўцы сцвярджаюць, што яна ахвяравала праз Facebook 9 разоў на агульную суму 425 даляраў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Лепш, чым апынуцца ў турме». Дваравыя актывісты прапанавалі сваю версію, як выдаліць гісторыю ахвяраванняў праз Facebook (інструкцыя па выдаленні старонкі так, каб яе немагчыма было ўзнавіць)

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

Стрыжак: Meta не будзе выдаляць квітанцыі, бачныя ў гісторыі плацяжоў Facebook Pay. Што цяпер рабіць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
65
0
Справка/адказаць/
16.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Мы ўсё бачым і запамінаем/адказаць/
17.03.2023
Спадзяюся яга прыняла меры пасьля опыта іншых беларусаў, якіх прэсавала "кантора" за данаты ў 10 баксаў?
0
хтосьці/адказаць/
17.03.2023
Відаць, дачапіліся за ахвяраванні пасля 18 чэрвеня 2021 года, калі недазаконшчыкі "крыміналізавалі" дабрачынныя данаты.
А наконт канфіскацыі маёмасці відавочная лухта - яе "суд" прызначае нават у лукашыстаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930