Знайсці
16.03.2023 / 18:466РусŁacБел

Беларускія лясгасы будуць гандляваць гатовымі драўлянымі зрубамі 

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі абвясцілі, што яны плануюць развіваць у краіне драўлянае домабудаванне і самі бяруцца рабіць ды прадаваць гатовыя зрубы. Названы і прыкладны кошт такой хаты: праўда, яна не ўлічвае кошт даху, вокнаў і дзвярэй.

Фота: Мінлясгас

Гандлёвую пляцоўку Мінлясгаса пад назвай «Лясная хатка» на Лагойскім тракце ў Мінску 16 сакавіка 2023 года наведаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён азнаёміўся з узорамі выстаўленых тут жылых драўляных дамоў, якія складаюцца са зруба і драбёсту пад дах.

«Хочам адрадзіць драўлянае дойлідства. Сёння кожная вобласць прадставіла свой варыянт зрубаў», — паведаміў пры гэтай нагодзе міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Паводле слоў Куліка, зруб дома на гандлёвай пляцоўцы будзе каштаваць ад 55 да 100 тысяч рублёў. Пры гэтым «дом пад ключ» ставіцца на гатовы падмурак. «Гэта вокны, дзверы, дах, застаецца толькі аддзелка. Людзі ўжо тэлефануюць і цікавяцца», — сказаў ён.

Праўда, падчас прэзентацыі хат Галоўчанку паказалі толькі зрубы з кроквамі і бэлькамі, але без дахавага пакрыцця. Для таго, каб здаваць дамы «пад ключ», лясгасам трэба наладжваць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі сумежных галін.

Фота: Мінлясгас

Аляксандр Кулік паведаміў, што цяпер у Беларусі працуе восем фірменных крам Мінлясгаса. У найбліжэйшыя два тыдні такая пляцоўка адкрыецца ў Смалявічах, а да 1 ліпеня 2023 абяцанае адкрыццё яшчэ сямі пунктаў, уключаючы пляцоўкі ў Лідзе, Пінску, Оршы, Бабруйску і Полацку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
не такі як ёсць/адказаць/
17.03.2023
Ніколі ў Беларусі пад дзярж прымусам не атрымлівалася нічога добрага. Выйдзе лайно, як заўсёды, праз год-два справаздачацца і забудуць
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.03.2023
Nax-nax

Так солому же не втюхаешь за 40 тыс. долларов. Все начнут переезжать в пригород, и перестанут покупаь УКСовские панельки в гетто для психически больных.
17.03.2023
Ёсік, вы можа не ў курсе, але ў Бельгіі, Галандыі ці Велікабрытаніі збольшага будуюць так "як бабуля". Што да праекта, то яму не хапае ліштваў, нармальнага традыцыйнага аздаблення франтонаў. Таксама нічога не вядома пра сам зруб. Ёсць меркаванне, што свістаць будзе будзь здароў. З госамі лепей не звязвацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера