Знайсці
16.03.2023 / 16:22РусŁacБел

Прадстаўнік УСУ распавёў, якія расійскія ракеты Украіна можа збіваць, а якія — не

Паводле інфармацыі спікера паветраных сіл УСУ Юрыя Ігната, цяпер эфектыўна збіваюць наступныя ракеты.

— «Калібр» (3М14) — крылатая ракета марскога базавання;

 — Х-101/Х-555/х-55 — крылатая ракета паветранага базавання;

 — Р-500 (9М728) — крылатая ракета наземнага базавання са складу комплексу Іскандэр-К;

— Х-59 — кіраваная авіяцыйная ракета «паветра—зямля»;

— Х-35 — супрацькарабельная ракета паветранага, марскога або берагавога базавання.

А вось пералік ракет, якія ўкраінская СПА пакуль не можа збіваць:

— 9М723 — балістычная ракета «Іскандэр-М»;

— рэактыўныя снарады РСЗА, такія як «Смерч»;

— Х-22 — звышгукавая крылатая супрацькарабельная ракета паветранага базавання вялікай далёкасці;

 — Р-800 — крылатая ракета берагавога базавання «Онікс»;

 — Х-47 — гіпергукавая аэрабалістычная ракета «Кінжал»;

— Х-31п — авіяцыйная супрацьрадыёлакацыйная ракета;

— зенітныя кіраваныя ракеты С-300.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера