Знайсці
16.03.2023 / 11:594РусŁacБел

«Яны былі неймаверна ветлівыя. Тлумачылі, што нам усё даравалі». «Вяртальшчыкі» прыходзілі да родных былога вайскоўца

Афіцэр запасу з Гомеля Аляксандр Пануца, які з’ехаў з краіны пасля пратэстаў 2020 года, распавёў пра візіт невядомых у цывільным да яго цешчы, якая пражывае ў яго кватэры, піша «Штодзень». 

«Яны былі неймаверна ветлівыя. Тлумачылі, што нам усё даравалі. Маўляў, скажыце дзецям, каб яны вярталіся, вам тут цяжка без іх. Ну, пасядзіць годзік, нічога. Ні ордара, ні пратакола… Кажуць, прыйшлі пагаварыць.

Потым стаялі хвілін 10 на лесвічнай пляцоўцы, тэлефанавалі камусьці, раіліся…» — распавёў пра акалічнасці дзіўнаватага візіту Аляксандр Пануца.

Былы вайсковец хвалюецца, каб невядомыя «не падкінулі чаго», каб потым ціснуць на яго праз сваякоў.

Аляксандр Пануца ў шчырасць намераў улады адносна «даравання віны» апанентам улады не верыць. Ён лічыць, што сілавікі хочуць любымі спосабамі арганізаваць паказальныя працэсы над вайскоўцамі, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне.

«Я цалкам разумею, што яны спрабуюць выцягнуць мяне ў Беларусь і паказальна пакараць. Больш за тое, я выдатна падыходжу пад смяротнае пакаранне, якое прадугледжанае ў нядаўнім законе. Ваенны, хай і ў запасе, чатыры «народныя артыкулы» за апазіцыйную дзейнасць, а «здраду радзіме», як высветлілася, яны могуць «прышыць» і трохгадоваму дзіцяці.

Нічога дзіўнага для краіны, дзе чалавек утрымлівае ўладу амаль траціну стагоддзя, і адкрыта кажа, што цяпер не да законаў. Натуральна, вярнуцца на радзіму я не магу, хоць і вельмі хацеў бы, сумую па людзях, прыродзе, блізкіх… Але, на жаль, дарогі ў Беларусь мне больш ніколі не будзе, артыкулы, якія мне інкрымінуюць, не маюць тэрміна даўніны», — падсумоўвае вайсковец.

Аляксандр Пануца — афіцэр запасу з Гомеля, які з’ехаў з Беларусі пасля пратэстаў 2020 года. У лютым 2022 года яго зварот да беларускіх вайскоўцаў пачыталі і паглядзелі тысячы чалавек.

У верасні 2022 года яго пазбавілі звання разам з дзясяткамі іншых вайскоўцаў, якія не падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Не толькі смяротнае пакаранне для чыноўнікаў за здраду, але і новыя палітычныя артыкулы. Юрысты разабралі змены ў крымінальным заканадаўстве

Сто гадоў таму яны паверылі ўладам і вярнуліся

Мінкульт акрэсліў, што трэба зрабіць артыстам з чорных спісаў для вяртання на сцэну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
47
0
Bhagawan/адказаць/
16.03.2023
Heta nastolki kepska, što nahadvaje drennuju kemedyju...
0
Глеб Жэглоў/адказаць/
16.03.2023
Бандыты гавораць сваем закладнікам, што "яны іх даруюць"!?!? Нонсэнс навукі крыміналогіі.
0
Sparrow /адказаць/
16.03.2023
вернуться можно на танках и бронетраспортерах вооруженными до зубов в составе первой беларуской армии им Калиновского.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930