Знайсці
16.03.2023 / 10:3210РусŁacБел

Як выглядае сядзіба Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, дзе праходзіць рэканструкцыя

Грушаўка знаходзіцца за 5 кіламетраў ад Ляхавіч. Тут часткова захавалася сядзіба старажытнага шляхецкага роду Рэйтанаў. Гэта ўжо цяпер — папулярнае для турыстаў месца. А пасля завяршэння рэстаўрацыйных прац і адкрыцця музейных экспазіцый, магчыма, стане адным з культурных цэнтраў нашай краіны, піша Smartpress.

Сядзібны дом Рэйтанаў у Грушаўцы да рэстаўрацыі. Фота: belkraj.by

Сёння на тэрыторыі былога маёнтка можна ўбачыць родавы дом канца XIX стагоддзя, гаспадарчыя пабудовы і тое, што ад іх засталося, мураванку канца XVII стагоддзя, у якой апошнія дні свайго жыцця пражыў Тадэвуш Рэйтан, алею, возера, брукаванку, рэшткі парку і агароджы. Таксама, недалёка ад самой сядзібы, на ўскраіне лесу, размяшчаецца гатычная капліца-пахавальня роду Рэйтанаў.

Усе фота: Smartpress

Сядзіба доўгі час знаходзілася ў занядбаным стане. Дзякуючы ініцыятыве даследчыка Зміцера Юркевіча і арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама газеты «Культура», у Грушаўцы і ў розных населеных пунктах Беларусі з 2013 па 2018 гады праводзіліся суботнікі, летнікі, пленэры, фестывалі і тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Рэйтанам і іх Грушаўскай сядзібе. 

Валанцёры замацавалі ў розных месцах сядзібнага комплексу інфармацыйныя шчыты з гісторыяй маёнтка і роду Рэйтанаў.

З 2014 года да аднаўлення маёнтка пачала далучацца і дзяржава. Сталі праводзіцца маштабныя дзяржаўныя суботнікі. Сродкі з іх выкарысталі для падрыхтоўкі праекта аднаўлення сядзібы. Праз некаторы час у маёнтку з’явілася ахова. 

Потым сумеснымі намаганнямі ўдалося атрымаць грант ад Еўрасаюза на рэстаўрацыю сядзібы. Агульная яго сума складае 1 327000 еўра. З іх 140000 унёс беларускі бок. Рэстаўрацыя пачалася ў 2020-м годзе.

За апошнія 3 гады ў Грушаўцы быў часткова адноўлены сядзібны дом. Працы яшчэ шмат, але ўжо цяпер бачны вынік.

 

У падвалах сядзібнага дома плануецца зрабіць музейныя экспазіцыі, мастацкую галерэю і філіял мастацкай школы г. Ляхавічы, навучэнцы якой будуць прыязджаць сюды на пленэры.

Астатнія будынкі комплексу пакуль застаюцца ў аўтэнтычным стане. Толькі «Мураванку» валанцёры арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана часова накрылі шыферам.

Чытайце таксама:

Рэйтан і Касцюшка — браты

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы. Фота Віктара Малышчыца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
17.03.2023
Памятаю, як нібы ўчора было Нажаль, такіх як вы -- легіёны! Асабліва скрушна, што такія людзі, як раз і лезуць ва ўладу... Бываў я ў Чэхіі, Польшчы, Нямеччыне, жыў некалі ў Латвіі... Прыгожыя гарадкі, вёскі... А вы праедзьце ад Браслава да Мінска! Гэта -- калгас да мозга касцей! Стаяць у райцэнтрах не дамы, а нейкае неверагоднае нагрувашчанне прыбудоў: дом+хлеў+гараж+лазня+ганак з неймаверна складаным ламаным дахам. І калі пачнеш з імі пра кукльтуру размаўляць ... -- Мы ж, беларусы! Нам культура ні нужна! Беларусам -- глаўнае што б было што паесці!-- адказваюць.
Ніколі беларусы не пабудуць сваю дзяржаву, а тое што сёння ёсць -- не дзяржава, а прыватная ўласнасць аднаго "крэпкага хазяйственніка"!
1
Памятаю, як нібы ўчора было/адказаць/
17.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, я ня буду на столькі катэгарычным, як вы. Бо 1) зьнешняе зусім не заўжды адпавядае ўнутранаму і 2) слова халва ня робіць соладка ў роце, а слова хрэн не гоніць у слёзы ды не выклікае нястрымны чых. Усё ў Беларусі будзе добра, адродзіцца дзяржава, беларуская мова, беларуская культура, гісторыя. І гэта адбудзецца яшчэ пры маім жыцьці. І пры вашым жыцьці таксама. Бо трэба ж, каб вам зрабілася сорамна за вашыя пэўныя словы, хай яны й выкліканыя залішняй эмацыйнасьцю.
2
draugas/адказаць/
17.03.2023
Fiodoras Reitanas - уплывовы дзяяч Літвы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера