Знайсці
16.03.2023 / 19:597РусŁacБел

Міхась Янковіч. А ці вясна тут будзе? Верш

Ад Рэдактара. На цемру, якая агарнула родны край, людзі рэагуюць па-рознаму. Мяркуючы па рэдакцыйнай пошце, многія, хто раней рэдка пісаў, сталі пісаць — паведамленні, успаміны, назіранні, а нехта і вершы. І ў гэтай паэзіі цёмных дзён я выразна адчуваю матывы з «першага нашаніўскага перыяду», пачатку ХХ стагоддзя. Некалькі такіх вершаў мы апублікуем гэтымі днямі. З часам гэтыя псеўданімы раскрыюцца.

Фота з сацсетак

Незнаёмыя вокны,
незнаёмыя людзі… 
Сакавік на надворку, 
а ці вясна тут будзе? 

Тут калісьці жылі мы, 
мелі мары, надзеі, 
а цяпер у пашане 
махляры ды зладзеі. 

Не жывём — выжываем, 
не жыццё — існаванне.
Перарэзалі жылы 
і пакінулі ў ванне.

Замест мараў — пустэча, 
холад глебы астылай.
Лямантуе надзея 
па-над свежай магілай, 

і зліваюцца гукі 
ў калыханку распаду: 
«Ўсё мінае, мой хлопчык. 
Квецень гэтага саду 

ўжо ніколі не ўбачаць 
твае згаслыя вочы. 
Засынай назаўсёды 
у краі вечнай ночы…» 

Выйдзе сейбіт — ці знойдзе 
лапік глебы прыдатнай, 
ці адно толькі пустку 
пад нягашанай вапнай?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
I am ukrainian/адказаць/
17.03.2023
Inšaha šlachu ū vas nia budzie, povtórennia vesny naródiv, ščo buło 1849, ale v Ukrájini? Słáva Ukrajínciam ta biłorúskij opozyciji! Šach i mat kołchoznomu bulbášu ta bunkérnomu dídu!
0
Metallica - The Unforgiven /адказаць/
17.03.2023
'в следующий раз нам с то бой надо будет подумать получше'

помнится что-то такое на прощанье сказали ви
0
Anatol Starkou/адказаць/
18.03.2023
Вясна...І з сонейкам капельПраз меру капляміКапеж, укапванні,Накрапваючы з даха ўсё хутчэй.Адзін ў адзін праменьВясновыБ'еццаЗ імі,Ці,Здаецца,Просіцца прыгрэцца ў знобкі дзень.
 Я адчыняю дзверыЙ веру,Што па капелькамЗаўчасІдзеЯна...
© 2015 Anatol Starkou
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера