Знайсці
15.03.2023 / 22:31РусŁacБел

Сёння прыходзілі і да бацькоў Маргарыты Ляўчук

Спявачка Маргарыта Ляўчук расказала ў інстаграме, што сёння з самага ранку сілавікі наведалі яе бацькоў, якія жывуць у Брэсце. 

Паводле спявачкі, супрацоўнікі крымінальнага вышуку горада Брэста прыйшлі да бацькоў у 6:30 раніцы. Яны распытвалі ў іх пра Маргарыту і даведаліся яе кантакт у тэлеграме.

Маргарыту Ляўчук абвясцілі ў вышук год таму, інкрымінаваўшы артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Бацькоў Маргарыты затрымлівалі ў маі мінулага года. Тады ім прызначылі па 70 базавых велічынь штрафу кожнаму.

Чытайце таксама:

«Прайду няўхільна цяжкі шлях». Маргарыта Ляўчук запісала песню ў падтрымку ваяроў-каліноўцаў

Маргарыта Ляўчук: Я стамілася, я сыходжу займацца каханнем. А каханне — гэта і ёсць мая Беларусь

Маргарыта Ляўчук праспявала «Чырвону каліну»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера