Знайсці
15.03.2023 / 18:11РусŁacБел

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек

Пра афіцыйнае прызнанне яшчэ двух дзясяткаў беларусаў палітвязнямі паведаміла «Вясна».

Імёны новых палітвязняў — Вольга Барушка, Наталля Пятровіч, Андрэй Сцепанюк, Аляксей Ушакоў, Аляксей Аляксейчык, Кірыл Плакушчаў, Максім Камкоў, Павел Трафімчук, Пётр Старацітараў, Андрэй Аляшкевіч, Станіслаў Ільін, Аляксей Мігно, Дзмітрый Гарбуноў, Яўген Мірась, Леанід Уласюк, Дзмітрый Лазар, Мікалай Клімовіч, Сяргей Зайкоўскі, Юрый Бубноў, Кацярына Калыбенка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі — глядзіце тут

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1465 чалавек. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што накал рэпрэсій у Беларусі спадае, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930